А ты пайшоў бы на фронт?
А ты пайшоў бы на фронт?
Нічога асабiстага!
Ёсць кнiгi, пасля якiх ты сядзiш i разважаеш. Прымяраеш сiтуацыю на сябе. І думаеш: а як бы зрабiў ты на месцы герояў? Я прачытаў "У вайны не жаночы твар" Святланы Алексiевiч. I задумаўся. Савецкiя людзi ў 1941 годзе iшлi на фронт. Хтосьцi па мабiлiзацыi, хтосьцi добраахвотна. Падлеткi прыпiсвалi сабе ўзрост. Калi iм адмаўлялi, прыходзiлi яшчэ. Пiсалi лiсты вышэй з просьбай узяць iх на фронт. Збягалi з тылу i рвалiся на перадавую... Падлеткi, жанчыны, дзяўчаты... А што сённяшняе пакаленне? Не дай Божа, вайна, пайшоў бы хто добраахвотнiкам на фронт? Стаялi б чэргi перад ваенкаматамi? Што зрабiла б у такой экстрэмальнай сiтуацыi маё пакаленне? Пакаленне камп’ютараў i iнтэрнэту, пакаленне эма, панкаў i гопнiкаў, пакаленне грошай i эгаiзму... Што зрабiлi б мы, калi б пачулi вой сiрэн грамадзянскай абароны? Пытанне настолькi засела ў галаву, што я не паленаваўся i пачаў распытваць сваiх сяброў, знаёмых i аднакурснiкаў. Людзi глядзелi вялiкiмi здзiўленымi вачыма, пыталi, што за фiласофска-правакацыйныя пытаннi, спрабавалi аджартоўвацца, але ж крыху iнфармацыi выцягнуць удалося. Па-першае, нiхто не згодны ваяваць на чужой тэрыторыi. Чачня, Iрак, Югаславiя — нiхто з маiх суразмоўцаў не палез бы за межы краіны. Нi за якiя пернiкi. Па-другое, нiхто не хоча быць пушачным мясам у абарону чыiхсьцi iнтарэсаў — купкi чыноўнiкаў цi алiгархаў... Адзiн мой сябра нават завёў дыскусiю пра тое, што такое дзяржава, а што такое грамадства... Маўляў, на нечыя iнтарэсы яму начхаць, а вось калi хтосьцi закране яго бацькоў i родных — тады сцеражыцеся! Наогул, кароткiх адказаў "безумоўна, пайду" я амаль не пачуў. Усе разважаюць. У залежнасцi ад таго, хто нападзе, у залежнасцi ад таго, за што нападзе, у залежнасцi ад сямейнага становiшча i гэтак далей — адны залежнасцi, залежнасцi i яшчэ раз залежнасцi... Усе надта граматныя i разумныя. Дый што крывiць душой. Я таксама задумаўся над фронтам таму, што сам не ведаю, як паступiў бы ў такой сiтуацыi. Цi хапiла б мужнасцi iсцi ў шэрагу першых. Цi змог бы страляць у людзей. Цi пайшоў бы, у рэшце рэшт, у партызаны. Не ведаю. У залежнасцi... Павел БЕРАСНЕЎ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ёсць кнiгi, пасля якiх ты сядзiш i разважаеш. Прымяраеш сiтуацыю на сябе. І думаеш: а як бы зрабiў ты на месцы герояў? Я прачытаў "У вайны не жан |
|