21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Ахавай, Госпадзi!

26.08.2009 12:10 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ахавай, Госпадзi!

Сіла слова

 

"З задавальненнем чытаю рубрыку "Сiла слова". Магчыма, Аляксей Ненадавец ведае, як нашы продкi баранiлi сваю хату, сваю сядзiбу ад крадзяжу, ад дрэннага чалавека. Калi ласка, змясцiце гэтую iнфармацыю на старонках вашай газеты".

З павагай Наталля Бялка, г. Бабруйск.

г. Бабруйск.

Так павялося з даўнiх часоў, што нашы продкi заўсёды iмкнулiся аберагчы сябе, сваiх родных i, адпаведна, нажытае iмi дабро ад усялякага непажаданага ўздзеяння на iх прыродных стыхiй цi лiхiх, зайздрослiвых нядобразычлiўцаў. Нiчога не зробiш — былi тыя, хто нажываў усё сумленна, выжыльваючыся на працы, а былi i такiя, хто не хацеў працаваць i марыў узбагацiцца за кошт першых. Таму i ўзнiклi так званыя засцерагальныя, цi "аберагальныя", замовы. Iх, у абавязковым парадку, ведалi кожны гаспадар i гаспадыня, бо свята верылi ў вялiкую сiлу магiчных слоў. Падкрэслiм i тое, што апошнiм часам узрастае цiкавасць да такога кшталту замоў сярод параўнальна маладога насельнiцтва. Давялося зафiксаваць i яшчэ адну акалiчнасць: самi iнфарматары перасталi асаблiва афiшаваць замовы. Гэта сведчыць пра тое, што традыцыя вяртаецца i людзi зноў пачынаюць засцерагаць сваё дабро, кватэру, усё нажытае, пры дапамозе не толькi моцных замкоў, сiгналiзацыi, але i ...замоў.

"Зара зару занiмаець, свету-сонца жадаець, Прасвятая маць Багародзiца ангелаў ажыдаець. Ангелы мае, хранiцелi мае, захавайце хату раба Божага (iмя), усё, што ў ёй пакладзена, усё, што ў ёй закладзена, ад зладзейскае сiлы, ад трыдзевяцi лiхiх калдуноў, ад трыдзевяцi чорных ведуноў i ведунiх, ад калдуна i калдунiхi, ад зладзея i зладзяiхi, ад уражэскае сiлы, ад чорнае сiлы, ад нездаровае сiлы. Аградзi яго, Госпадзi, каменнаю сцяною i накрый яго, Госпадзi, гарачаю скаварадою, падмасцi яму, Госпадзi, жалезнаю даскою. Тады ў хату раба Божага (iмя) зладзей пралезець, як гарачую скавараду сваiм языком пралiжаць, жалезную даску iлбом праламаець.

На гарэ Сiяньскай стаiць золат-цэркаў, у той золат-цэрквi прэстолы дарагiя стаяць, ютраннi там спяваюць, службы савяршаюць. Сам святы Мiхайла на прастолi стаiць, вiдзiць ён нас, праведнiкаў i ябеднiкаў, i ведзьмакоў, i зладзеюкоў, i зладзеючых; i разбiваець усiх зладзеяў, усiх наганiцеляў на хату раба Божага (iмя) вялiкаю грамою, пякучаю маланнёю, калянаю стралою, багатырскiм канём, булатным нажом. Асвяцi, Госпадзi, сiю ваду, на якую я шапчу, ва ўсялякiм часе i ва ўсялякай гадзiне. Амiнь" (шаптаць тройчы на ваду, а пасля гэтай вадой апырскаць хату з сярэдзiны i з вулiцы, старацца рабiць так, каб нiхто гэтага не бачыў). ("Замова на засцеражэнне хаты ад зладзеяў", Ганцавiцкi раён).

Другi прыклад, якi прыводзiцца нiжэй, характэрны тым, што замова больш "вузкая" па сваiм змесце i выкарыстоўвалася адно толькi ад зладзеяў, не падкрэслiваючы нейкага зберажэння самой хацiны. Затое ўжо лiхiм людзям тут жадалася такое, чаго мог спалохацца i збаяцца нават самы адчайны.

"На сiнiм моры, на акiяне, на востраве старым Буяне стаiць жалезны сундук, а ў тым моцным сундуку ляжаць вялiкiя нажы булатныя. — Падзiце ж вы, нажы, да такога-та i такога-та зладзея, рубiце-сячыце яго цела, палiце яго чорнае сэрца, што б ён, злодзей-зладзяюка, варацiў украдзенае ў (iмя), штобы нiчога не схаваў, не прадаў, а ўсё чыста назад вярнуў i гаспадару (iмя) аддаў. Будзь ты, злодзей, закляты i пракляты маёй моцнай замовай у зямлю прэiсподнюю, у смалу кiпучую, у залу гаручую, у балоты гнiлыя i на лясы цямныя; будзь ты, злодзей, прыбiты ў прыпаталкi асiнавым калом, лазовым дручком, iссушан сонцам, ветрам i марозам; каб жа ты, злодзей, акрывеў, ахрамеў, ашалеў, абязручаў i абязножаў, аташчаў i не здолеў хадзiць, а валяўся ў гразi, з людзьмi не спаткайся i не сваёй смерцю памры! Амiнь!" ("Замова ад зладзеяў", Веткаўскi раён).

Аляксей НЕНАДАВЕЦ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"З задавальненнем чытаю рубрыку "Сiла слова". Магчыма, Аляксей Ненадавец ведае, як нашы продкi баранiлi сваю хату, сваю сядзiбу ад крад
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика