21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

П’яныя ахоўнікi фатаграфавалiся на троне

26.08.2009 12:10 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

П’яныя ахоўнікi фатаграфавалiся на троне

Супрацоўнiкi службы бяспекi каралевы Вялiкабрытанii ладзiлi п’янкi ў Букiнгемскiм палацы, падчас якiх фатаграфавалiся на троне, а затым адсыпалiся проста ў каралеўскiх пакоях. Скандальныя факты выявiлiся падчас суда над адным з ахоўнiкаў Полам Пэйджам, якога абвiнавачваюць у махлярстве.

Як расказалi прысяжным, ахоўнiкi арганiзавалi на тэрыторыi палаца продаж наркотыкаў i парнаграфii. Акрамя таго, за спецыяльную плату яны праводзiлi на палацавыя прыёмы невядомых людзей, а таксама дазвалялi сваiм знаёмым выкарыстоўваць тэрыторыю каля палаца ў якасцi аўтастаянкi. Па меркаваннi суда, сваiмi ўчынкамi палiцэйскiя прадэманстравалi непашану да каралевы, а таксама падставiлi яе жыццё пад рызыку. Самi палiцэйскiя большасць абвiнавачванняў адмаўляюць. Сяржант Адам Макгрэгар заявiў, што сесцi на каралеўскi трон яго прымусiла не непавага да манархаў, а "жаданне распавесцi аб гэтым унукам". Акрамя таго, ён сцвярджае, што не надзяваў пры гэтым карону.

У iрландыi ў адстаўку адпраўлены кабiнет мiнiстраў

Прэм’ер-мiнiстр Ірландыi Брайан Коуэн адправiў у адстаўку ўсiх 20 дзяржаўных мiнiстраў.

Кiраўнiк iрландскага ўрада такiм чынам спадзяецца павысiць эфектыўнасць дзейнасцi кабiнета мiнiстраў i зменшыць выдаткi нацыянальнай казны ў сувязi з наступленнем рэжыму строгай эканомii, з якiм парламент азнаёмiўся два тыднi таму ў экстранным бюджэце. Таксама надалей плануецца, што новых мiнiстраў будзе ўжо 15, але апазiцыя лiчыць, што дастаткова i 12.

Прэм’ер самалi просiць не плацiць пiратам

Прэм’ер-мiнiстр Самалi Амар Абдзiрашыд Алi Шармарке папрасiў дзяржавы, якiя пакутуюць ад пiрацтва ў Адэнскiм залiве, не плацiць марскiм разбойнiкам выкупы.

"Адзiная прычына, па якой людзi становяцца пiратамi, — гэта тое, што кампанii-суднаўладальнiкi вырашаюць плацiць iм грошы", — заявiў Шармарке. Прэм’ер Самалi таксама выказаў сумненне ў эфектыўнасцi заходнiх метадаў барацьбы з пiратамi. Па яго словах, замежныя ваенныя караблi, якiя патрулююць узбярэжжа краiны, "нi на дзюйм не перашкодзiлi" марскiм бандам. Шармарке падкрэслiў, што адзiнай магчымасцю перамагчы пiрацтва з’яўляецца стварэнне наземнай службы бяспекi. У сувязi з гэтым ён папрасiў сусветную супольнасць дапамагчы Самалi ў стварэннi такой службы, на якую ўраду трэба 165 мiльёнаў долараў.

Буйнаму падсуднаму заляпiлi рот

Суддзя ў горадзе Покатэла ў штаце Айдаха (ЗША) загадаў судовым прыставам заляпiць рот буйнаму падсуднаму.

Слуханнi па справе 23-гадовага Нiкласа Фрэйжара, умоўна асуджанага за крадзеж, пачалiся з таго, што прызначаны дзяржавай адвакат папрасiў праверыць давернiка на наяўнасць свядомасцi. Гэта абурыла падсуднага, якi заявiў, што выдатна сябе адчувае, валодае пачуццём гумару, даволi прывабны i можа хадзiць на руках. Суддзя неаднаразова заклiкаў Фрэйжара да парадку, але той не рэагаваў i настойваў на сваёй невiнаватасцi. У вынiку старшыня загадаў прыставам супакоiць падсуднага. Працэс на некалькi хвiлiн перапынiўся, пакуль шукалi клейкую стужку, i маладому чалавеку заляпiлi рот.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Супрацоўнiкi службы бяспекi каралевы Вялiкабрытанii ладзiлi п’янкi ў Букiнгемскiм палацы, падчас якiх фатаграфавалiся на троне, а затым адсыпалiся про
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика