21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Адразу тры сыны нарадзілiся ў маладых бацькоў з Брэста

26.08.2009 12:10 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Адразу тры сыны нарадзілiся ў маладых бацькоў з Брэста

У Брэсцкiм абласным раддоме напярэдаднi Вялiкадня з’явiлiся на свет трайняты. Тры хлопчыкi вагой 1990, 1670 i 1800 грамаў нарадзiла 28-гадовая брастаўчанка.

Зразумела, што такiя складаныя роды давялося праводзiць шляхам аперацыi. Паводле слоў намеснiка галоўнага ўрача раддома Галiны Алешчанкi, якая аперыравала парадзiху, самаадчуванне i мамы, i немаўлят у межах нормы. Цяпер маладым бацькам трэба звыкацца са сваiм статусам шматдзетнага сямейства i рыхтавацца да трайных клопатаў. Як адзначыла Галiна Вiктараўна, сёлета гэта другая трайня ў iх медыцынскай установе. Жыхарка Брэсцкага раёна 5 студзеня нарадзiла таксама трое дзетак. Летась, напрыклад, не было нiводнага падобнага выпадку.

Няблага было б, каб на сям’ю, што ўраз стала вялiкай, звярнулi ўвагу i гарадскiя ўлады. Мама нованароджанай трайнi — медыцынская сястра, тата — служачы, у аднапакаёвай кватэры, якую яны маюць, такой сям’i будзе цеснавата.

Святлана ЯСКЕВІЧ.

 

Дзевяцiкласнiк з Жабiнкi выратаваў дашкольнiка

Вучань дзявятага класа жабiнкаўскай СШ №1 Аляксандр Цiтоў надвячоркам iшоў дадому праз гарадскi парк. Iдучы цераз масток праз раку Жабiнка, хлопчык раптам заўважыў, што ў вадзе цялёпкаецца дзiця.

Старшакласнiк адразу скiнуў з сябе адзенне i скочыў у ваду. Саша выцягнуў з вады малога i хуценька павёў яго дадому. Добра, што дом, дзе жыве пяцiгадовы цёзка выратавальнiка, зусiм побач з паркам. Шчаслiвая мацi Марыя Кабец ад душы падзякавала выратавальнiку свайго сына.

Як паведамiў карэспандэнту "Звязды" намеснiк начальнiка Жабiнкаўскага райаддзела МНС Алег Бутрым, днямi ў школе, дзе вучыцца Аляксандр Цiтоў, адбудзецца ўшанаванне адважнага дзевяцiкласнiка, дарэчы, члена клуба юных выратавальнiкаў.

Святлана ЯСКЕВIЧ.

  Дзень выпускных — без алкаголю

12 чэрвеня ў сталiцы будзе абмежаваны продаж алкагольных i слабаалкагольных напояў у сувязi з правядзеннем традыцыйных выпускных вечарын — пра гэта паведамiў начальнiк упраўлення iдэалагiчнай i выхаваўчай работы Камiтэта па адукацыi Мiнгарвыканкама Андрэй Стрыгельскi.

Вызначана, што адзiным днём правядзення выпускных вечарын ва ўсiх агульнаадукацыйных установах сталiцы стане менавiта 12 чэрвеня, iх перанос на iншую дату магчымы толькi ў выключных выпадках. "Стартуюць" развiтальныя вечарыны 11-класнiкаў зноў-такi ў адзiн час — 20 гадзiн. Што да часу заканчэння, то яго могуць вызначаць самастойна бацькоўскiя камiтэты, адмiнiстрацыi школ i адмiнiстрацыi раёнаў.

Як падкрэслiў Андрэй Стрыгальскi, месцамi правядзення выпускных могуць быць толькi навучальныя ўстановы або ўстановы культуры, але нi ў якiм разе не бары, кавярнi, рэстараны i iншыя "забаўляльныя" месцы. Па традыцыi падчас развiтальных iмпрэзаў будзе катэгарычна забараняцца ўжыванне спiртных напояў, а iх продаж ва ўсiх крамах сталiцы 12 чэрвеня абмяжуюць.

Пры гэтым, заўважыў Андрэй Стрыгельскi, камiтэт па адукацыi не вiтае практыку набыцця бацькамi з нагоды выпускных дарагiх падарункаў настаўнiкам. Адзiным "прымальным" знакам падзякi будзе лiчыцца букет кветак. Дарэчы, цiкава: сёлета з агульнаадукацыйнымi ўстановамi Мiнска развiтаюцца 16 тысяч 11-класнiкаў. Гэта на 2,5 тысячы чалавек больш, чым летась.

Сяргей ГРЫБ.

 

МАЗ: ёсць 10000!

Дзесяцiтысячны аўтобус сабраны на Мiнскiм аўтазаводзе

Дзесяцiтысячны аўтобус сабраны на Мiнскiм аўтамабiльным заводзе. Пра гэта паведамiлi ў прэс-службе сталiчнага завода. Паводле слоў спецыялiстаў, гарадскi аўтобус з нiзкай падлогай другога пакалення "МАЗ-206" у блiжэйшыя днi адправiцца ва Украiну.

Нагадаем, што аўтобусная вытворчасць на Мiнскiм аўтамабiльным заводзе была створана семнаццаць гадоў назад. На праектную магутнасць — 500 аўтобусаў у год — прадпрыемства выйшла ў 2000 годзе. Аўтобус-пяцiтысячнiк прадпрыемства выпусцiла зусiм нядаўна — у 2006 годзе.

Наталля ВАВIЛАВА, "Мiнск—Навiны"

 

Марына Лобач запрашае

Грацыi з 12 краiн прымуць удзел у VIII Мiжнародным турнiры БФСТ "Дынама" па мастацкай гiмнастыцы на прызы алiмпiйскай чэмпiёнкi Марыны Лобач, якi пройдзе з 25 па 26 красавiка ў мiнскiм Палацы спорту.

У турнiры выступяць 64 гiмнасткi ва ўзросце ад 8 да 15 гадоў з Венгрыi, Казахстана, Канады, Латвii, Лiтвы, Малдовы, Польшчы, Расii, Украiны, Харватыi, Эстонii i Беларусi. У гэтым годзе будуць разыграны прызы толькi ў iндывiдуальных практыкаваннях. А лепшыя з лепшых удастояцца самых каштоўных узнагародаў — iм уручаць iмянныя статуэткi Марыны Лобач, якая з’яўляецца адзiнай алiмпiйскай чэмпiёнкай у гiсторыi беларускай мастацкай гiмнастыкi. Спаборнiцтвы пройдуць у трох узроставых катэгорыях. Самую малодшую групу складуць дзяўчаты 1999—2000 г.н., сярэднюю — 1997-98, старэйшую — 1994-96. У лiк арганiзатараў спаборнiцтваў традыцыйна ўвайшлi Беларускае фiзкультурна-спартыўнае таварыства "Дынама", Прэзiдэнцкi спартыўны клуб, Мiнiстэрства спорту i турызму, Нацыянальны алiмпiйскi камiтэт Рэспублiкi Беларусь i Мiнгарвыканкам. Трэцi год запар турнiр пройдзе на галоўнай крытай спартыўнай арэне сталiцы — у мiнскiм Палацы спорту.

БЕЛТА.

.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Брэсцкiм абласным раддоме напярэдаднi Вялiкадня з’явiлiся на свет трайняты. Тры хлопчыкi вагой 1990, 1670 i 1800 грамаў нарадзiла 28-гадовая брастаў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика