21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

...

26.08.2009 12:10 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

...

Небывалым попытам карыстаецца сёлета бярозавы сок у жыхароў Вiцебскай вобласцi. Пачынаючы з 6 красавiка, абласное лесагаспадарчае аб’яднанне рэалiзавала насельнiцтву 33 тоны напою на суму каля Br7 млн. Летась за ўвесь сезон ледзь дацягнулi да 8 тон. Практычна кожны пакупнiк купляе адразу не менш за 50 л соку, а ёсць i такiя, хто бярэ па 200-300 л. Асаблiвым попытам бярозавiк карыстаецца ў гараджанаў.

Паводка ў Беларусi блiзiцца да завяршэння. Працягваецца толькi невялiкi рост узроўняў вады на Дняпры, асобных участках Заходняй Дзвiны, Бярэзiны i Сожа. Інтэнсiўнасць — ад 2 да 10 см за суткi.

Пазашлюбных дзяцей у Мiнску становiцца ўсё менш, паведамiлi БЕЛТА ў Галоўным статыстычным упраўленнi Мiнска. Летась пераважная большасць немаўлят — 86,4% — нарадзiлiся ў зарэгiстраваным шлюбе. Напрыклад, у 2000 годзе пазашлюбных дзяцей было 16,6%, штогод iх колькасць знiжалася.

Супрацоўнiкi МНС выратавалi чалавека, якi тануў, у падтопленым Гарадку. Трактарыст мясцовага льнозавода, 1978 г.н., паспрабаваў перайсцi па затопленым мосце цераз раку Гараджанку, якая выйшла з берагоў. Аднак чалавек сарваўся, яго панесла цячэнне. На шчасце, паблiзу былi выратавальнiкi, якiя аператыўна прыйшлi на дапамогу.

Штодзень у Беларусi выкрадаецца да 4 адзiнак транспартных сродкаў, а адшукваецца — 2. Пра гэта расказаў на ўчарашняй прэс-канферэнцыi ў Мiнску начальнiк аддзела галоўнага ўпраўлення крымiнальнага вышуку крымiнальнай мiлiцыi МУС Вiктар Юзэфовiч.

Пракуратурай Быхаўскага раёна выяўлены факт незаконнага прыцягнення вартаўнiка СВК "Навабыхаўскi" да матэрыяльнай адказнасцi ў суме Br717 тыс. для кампенсацыi ўрону, што прычынены крадзяжом трох свiней. Жывёлiны былi скрадзеныя з фермы невядомай асобай. Па пратэсце пракурора рашэнне праўлення СВК адмененае, вартаўнiку вернута незаконна ўтрыманая сума.

У Растове-на-Доне аўтамабiль "Масквiч" збiў пасажыраў на аўтобусным прыпынку. Аўто ўрэзалася ў людзей, што выходзiлi з аўтобуса. Пацярпелi 13 чалавек, з iх 6 дзяцей. Трое дзяцей — у рэанiмацыi

    ПОЎНЫ АБЗАЦ    

 Улады прымусілi жыхарку Брытанii апрануць голых садовых гномаў. Фiгуры гномаў — адна мужчынскага полу i дзве жанчыны з рэльефнымі формамі — стаяць каля дома 64-гадовай Сандры Смiт на працягу 15 гадоў. Яны дадаюць настрою гасцям, да ўсяго, па словах Сандры, вельмi падабаюцца яе ўнукам. На жанчыну паскардзiлася суседка, якая лiчыць, што паставы голых гномаў дрэнна ўздзейнiчаюць на яе дзяцей. Суседка заявiла, што голым гномам не месца ў садзе. Сандры пазванiлi з мясцовай адмiнiстрацыi i папярэдзiлi аб тым, што гномаў неабходна апрануць, таму што iх выгляд зняважлiвы

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Улады прымусілi жыхарку Брытанii апрануць голых садовых гномаў. Фiгуры гномаў — адна мужчынскага полу i дзве жанчыны з рэльефнымі формамі — стаяць ка
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика