21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Выбег вожык на дарогу...

26.08.2009 12:10 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Выбег вожык на дарогу...

Кожная жывая iстота, створаная Прыродай, мае права на жыццё. Закон вызначаны не чалавекам, але апошнi часта ўносiць сваю карэкцiроўку i бачыць у навакольным асяроддзi найперш сябе.

Прыехаў на дачу i каля ядлоўца ўбачыў вожыка, якi, прыўзняўшы мордачку, прынюхваўся. Хоць гэты звярок выходзiць на паляванне ноччу, але пасля зiмовай спячкi моцна схуднеў i тут выбiраць не выпадала — вырашыў падсiлкавацца днём. Ад кавалачка каўбасы ён не адмовiўся. Спакойна з’еў i па- даўся ў леташнi сухастой.

Да вожыкаў у нас ставяцца прыхiльна, хоць у дзяцiнстве даводзiлася бачыць, як звяркоў забiвалi — iх тлушч ужывалi хворыя на сухоты, з яго рабiлi розныя мазi для нацiрання. Не ведаю пры якiх хваробах iх выкарыстоўвалi, але людзi тым тлушчам лячылiся.

Калi на вашым агародзе з’явiўся вожык, то там не будзе не толькi грызуноў, але i слiзнякоў, бо гэты звярок — дужа пражэрлiвая iстота. Як толькi апускаюцца прыцемкi, вожык пачынае абшукваць сваю тэрыторыю — абшнарыць кожны куток, прасуне лычык ва ўсякую шчылiнку.

Вожык лёгка прывыкае да чалавека, але ад яго i гiне. І хоць робiцца гэта ненаўмысна, тым не меней шкода Прыродзе наносiцца вялiкая.

Калi ехаць ад Баранавiчаў да Палонкi — вёскi сярод лесу, то можна бачыць, колькi вожыкаў кожны год гiне пад коламi аўтамашын. Дзясяткi — гэта толькi на адной дарозе. Лес цi купкi дрэў абапал асфальту, а звяркi iмкнуцца перабегчы... Магчыма, нехта i прытармозiць, але гэта будзе ўсё ж выключэнне, а ў лепшым выпадку вадзiцель цi пасажыры толькi пракаментуюць наезд на калючага.

Мiлае стварэнне гэты вожык, але ж цiснуць на тармазы, калi ён выбягае на дарогу, — гэта не па-нашаму.

Вось у Швецыi перад жабай, якая выпаў- зла на дарогу, аўтамашыны спыняюцца — перанясуць на абочыну цi чакаюць, пакуль перапаўзе. У краiнах Скандынавii iснуе закон, паводле якога забараняецца абразаць сабакам вушы i хвасты. Якiмi iх Прырода стварыла — такiмi i павiнны быць, без усякай купiроўкi, бо там лiчаць, што нельга дзеля моды i вычварнасцi здзекавацца над жывёлай.

Кожную вясну даводзiцца бачыць адну i тую карцiну. Дарога да маёй дачы пралягае праз невялiкае балотца. Павярнуў за Крошынам направа, а там дарога нiзiнкай — метраў сто. Як толькi прыгрэе сонца, на асфальт выпаўзаюць з балота жабы. Пасля зiмы iм абавязкова трэба добра прагрэцца — яны, як акумулятары, назапашваюць цяпло, а асфальт лепш на сонцы награецца.

Перажылi квакухi зiму, дачакалiся вясны i... сваёй смерцi. I тут нават успамiнаецца байка К. Крапiвы пра жабоцьку, якая залезла ў каляiну, каб перакулiць савецкi воз, а ў вынiку "хрась". Дык вось тыя сто метраў асфальту суцэльны "хрась".

Еду, а перад машынай на веласiпедзе падлетак круцiць рулём то ўправа, то ўлева — па жабах стараецца праехаць. А тыя не варушацца — сонцу радуюцца.

Праўду кажучы i я быў у дзяцiнстве такiм жа. Але ж у той час, калi конi ад голаду вiселi ў калгаснай стайнi на вяроўках i калi дзецi бачылi, як забiваюць схуднелых коней на корм свiнням, то што такое было стукнуць палкай жабу?

Сумна, што за паўвека ў паводзiнах дзяцей нiчога не змянiлася, а можа, гэта толькi здаецца?

На тым участку дарогi можна было б паставiць знак абмежавання хуткасцi — на нейкi тыдзень. Але ж мы не скандынавы.

Побач з санаторыем "Магiстральны" ў Баранавiчах знаходзiцца сярэдняя школа № 15. Каб трапiць у яе, неабходна перайсцi аўтамагiстраль. Нiякiх знакаў i пераходу на дарозе не было, i толькi калi пад грузавiк трапiў першакласнiк, паставiлi ўсе знакi i нават паклалi "палiцэйскага". А я кажу пра нейкiх жабаў...

Справа не ў тым, каб з замiлаваннем глядзець на кожнага камарыка (хоць калi тыя камары цёплым вечарам "таўкуць кашу", то гэта не толькi хораша, але i знак таго, што жыццё працягваецца), а ў тым, што грамадства не можа развiвацца гарманiчна пры абыякавасцi да Прыроды.

Хутка змянiць тут нiчога немагчыма, але задумацца трэба — усе мы плывём на адным караблi.

Сымон Свiстуновiч.

Фота аўтара.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кожная жывая iстота, створаная Прыродай, мае права на жыццё. Закон вызначаны не чалавекам, але апошнi часта ўносiць сваю карэкцiроўку i бачыць у навак
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика