21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Аляксандр Лукашэнка: Эканомiку Палескага краю неабходна выводзiць на самаакупнасць

26.08.2009 12:10 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аляксандр Лукашэнка: Эканомiку Палескага краю неабходна выводзiць на самаакупнасць

У Палескiм рэгiёне неабходна стварыць усе ўмовы для вываду эканомiкi краю на самаакупнасць, забеспячэння дастойнага жыцця насельнiцтва. Аб гэтым заявiў 24 красавiка Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка ў час рабочай паездкi ў Гомельскую вобласць.

Штогод кiраўнiк дзяржавы ў гэтыя днi наведвае рэгiёны, якiя пацярпелi ад аварыi на Чарнобыльскай АЭС. У гэтым годзе Прэзiдэнт знаёмiцца з сiтуацыяй у раёнах Гомельскай вобласцi. З 21 раёна гэтай вобласцi ў вынiку аварыi на ЧАЭС пацярпела 18. Толькi ў 2008 годзе на пераадоленне наступстваў аварыi па дзяржпраграме было накiравана каля Br700 млрд. У цэлым страты, панесеныя Беларуссю ў вынiку катастрофы на ЧАЭС, ацэньваюцца прыкладна ў 25 рэспублiканскiх бюджэтаў 1996 года.

За апошнiя гады значнае ўкладанне бюджэтных сродкаў i пастаянная ўвага да чарнобыльскай праблематыкi дае вiдавочны плён. У першую чаргу, гэта адбiваецца на рабоце вытворцаў сельгаспрадукцыi. Так, сёння за кошт правядзення цэлага комплексу ахоўных мерапрыемстваў удалося дабiцца таго, што мяса-малочная прадукцыя, якая вырабляецца ў гэтым рэгiёне, з’яўляецца гарантавана чыстай. Пераспецыялiзацыя сельскагаспадарчых арганiзацый, праводзiмая на аснове глыбокай навуковай прапрацоўкi праблемы, забяспечвае магчымасць максiмальна поўнага выкарыстання мясцовага патэнцыялу зямель.

Як адзначыў Прэзiдэнт, многае робiцца для навядзення парадку на зямлi, забеспячэння камфортных умоў жыцця для дзясяткаў тысяч людзей, якiя пражываюць тут. Але самая галоўная задача, якую яшчэ трэба вырашыць, — гэта, безумоўна, забяспечыць высокую эфектыўнасць эканомiкi рэгiёну.

"Мы Палессе не кiнем. Гэта бедны край, але мы паступова павiнны выводзiць яго на самаакупнасць, павiнны зрабiць так, каб людзi тут жылi дастойна", — падкрэслiў Прэзiдэнт. "У нас ёсць вопыт, як за невялiкiя грошы можна прывесцi любую гаспадарку ў парадак".

У Гомельскай вобласцi ёсць раёны, што маюць добры турыстычны патэнцыял, якi неабходна выкарыстоўваць.

Тэма будаўнiцтва сучасных цагельных заводаў была ў лiку асноўных у час наведвання Прэзiдэнтам Беларусi Лоеўскага камбiната будаўнiчых матэрыялаў.

Аляксандр Лукашэнка азнаёмiўся з сучасным абсталяваннем i тэхналагiчным працэсам вытворчасцi высакаякаснай цэглы на Лоеўскiм камбiнаце будматэрыялаў, якi пачаў працаваць у снежнi мiнулага года. Прадпрыемства пабудавана па даручэннi Прэзiдэнта.

Тут упершыню ўкаранёна айчынная аўтаматызаваная тэхналагiчная лiнiя па вытворчасцi керамiчных сценавых матэрыялаў, якая адпавядае асноўным тэхнiчным паказчыкам лепшых сусветных узораў. Тэрмiн яе праектавання, вырабу i ўкаранення склаў менш як 2 гады. Распрацоўкай тэхнiчнай дакументацыi, вытворчасцю абсталявання i яго наладкай займаўся навукова-тэхнiчны цэнтр "Строммаш".

Цяпер усё тэхналагiчнае абсталяванне ўведзена ў эксплуатацыю i працуе ў аўтаматычным рэжыме. Першая выпушчаная прадукцыя па сваiх якасных характарыстыках стала лепшай у краiне (з пачатку года тут выпушчана 1,4 млн штук умоўнай цэглы).

Высакаякасная чырвоная цэгла, што выпускаецца на прадпрыемстве, дасць магчымасць зняць праблему дэфiцыту гэтай прадукцыi ў Гомельскай вобласцi i, акрамя таго, пастаўляць яе на экспарт.

Прэзiдэнт асаблiва падкрэслiў той факт, што новае прадпрыемства пабудавана за кароткi тэрмiн i своечасова. Цяпер важна як мага хутчэй выйсцi на вытворчую магутнасць — выпуск 20 млн штук умоўнай цэглы ў год. Кiраўнiцтва Лоеўскага камбiната будматэрыялаў лiчыць, што гэта магчыма ўжо ў 2010 годзе. Як расказалi ў гутарцы з Аляксандрам Лукашэнкам спецыялiсты прадпрыемства, яшчэ неабходны некаторы час для таго, каб iдэальна наладзiць новае абсталяванне.

Як лiчыць першы вiцэ-прэм’ер Уладзiмiр Сямашка, у Венесуэле можа быць пабудаваны беларускi цагельны завод па аналагу Лоеўскага камбiната будаўнiчых матэрыялаў з вытворчымi магутнасцямi прыкладна ў 5 разоў большымi.

Кiраўнiк дзяржавы таксама агледзеў выстаўку прадукцыi беларускiх прадпрыемстваў па вытворчасцi цэглы i iншых керамiчных сценавых вырабаў з глiны.

Затым Аляксандр Лукашэнка наведаў Лоеўскi аддзел берагавой аховы Гомельскага пагранiчнага атрада. Прэзiдэнт азнаёмiўся з матэрыяльна-тэхнiчным аснашчэннем, абсталяваннем i арганiзацыяй службы ў аддзеле берагавой аховы.

Аляксандру Лукашэнку было даложана аб тым, як забяспечваецца пагранiчная служба на рачных гранiцах Беларусi, агульная працягласць якiх складае 400 км. Пры гэтым Лоеўскi аддзел берагавой аховы ахоўвае самы вялiкi па працягласцi водны ўчастак — амаль 180 км. Пагранiчнiкi не толькi ахоўваюць гранiцу, але i абараняюць бiярэсурсы, якiя належаць Беларусi. Акрамя таго, яны выконваюць кантроль радыяцыйнай сiтуацыi на падведамных участках мясцовасцi.

Кiраўнiк дзяржавы азнаёмiўся з работай мабiльнай групы кiналагiчнага цэнтра, радыеметрычных лабараторый, сiстэмай радыяцыйнага кантролю на дзяржаўнай гранiцы.

Пагранiчнiкi паказалi кiраўнiку дзяржавы, як праходзiць патруляванне на катэрах на Дняпры.

25 красавiка Прэзiдэнт Беларусi прадоўжыць рабочую паездку па рэгiёнах Гомельскай вобласцi.

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Палескiм рэгiёне неабходна стварыць усе ўмовы для вываду эканомiкi краю на самаакупнасць, забеспячэння дастойнага жыцця насельнiцтва. Аб гэтым заявi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика