Цэны на насенне стануць свабоднымі, а на рыс, грэчку i проса — несвабоднымi
Цэны на насенне стануць свабоднымі, а на рыс, грэчку i проса — несвабоднымi
Пра цэнаўтварэнне i цэнавую сiтуацыю, якая цяпер складваецца ў рэспублiцы, расказаў учора на сустрэчы з журналiстамi Ігар Фамiн, дырэктар Дэпартамента цэнавай палiтыкi Мiнiстэрства эканомiкi: — Па звестках статыстыкi, прырост iндэкса спажывецкiх цэнаў за першы квартал склаў 106,1 %. Пры гэтым назiраецца ўстойлiвае знiжэнне прыросту гэтага iндэкса — у студзенi ён быў 4,1 %, у лютым — 1,2 %, у сакавiку — 0,6 %. Пашыраецца пералiк тавараў, па якiх цэны будуць фармiравацца з улiкам кан’юнктуры рынку. Так, у "свабоду" патрапiлi замочна-прабойныя вырабы, пэндзлева-шчотачныя вырабы, насенне культур агароднiны i караняплодаў, тавары заакрамаў (рыбы, птушкi, жывёлiны), фурнiтура мэблевая, электраасвятляльная арматура, электраўстановачныя вырабы, а пад удакладненне патрапiлi сродкi па доглядзе i ўтрыманнi хатнiх жывёлiн, гатовыя кармы для жывёл (акрамя кармоў для сельскагаспадарчых жывёл), сродкi па доглядзе i вырошчваннi раслiн, замарожаныя прадукты (агароднiна, садавiна, бульба), — сказаў Iгар Фамiн i дадаў. — Але паколькi праверкi паказалi вельмi значнае павелiчэнне цэнаў на асобныя вiды тавараў, такiя, як рыс, грэчка, проса, то мы ўвялi цэнавае рэгуляванне на гэтыя вiды тавараў. Мы прынялi пастанову, якая знiжае рознiчныя цэны на цэмент. Таксама знiжаны адпускныя цэны на будаўнiчыя матэрыялы ў прадпрыемстваў-вытворцаў, i гэта павiнна прывесцi да патаннення кошту будаўнiцтва. Цяпер мы падрыхтавалi пастанову, дзе iндэкс будаўнiча-мантажных прац будзе знiжацца. Павел БЕРАСНЕЎ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра цэнаўтварэнне i цэнавую сiтуацыю, якая цяпер складваецца ў рэспублiцы, расказаў учора на сустрэчы з журналiстамi Ігар Фамiн, дырэктар Дэпартамента |
|