Кантракт — не прывязка да месца?
Кантракт — не прывязка да месца?
Федэрацыя прафсаюзаў настойвае на адмове ад практыкi накiравання работнiкаў у вымушаныя водпускi без захавання зарплаты, а таксама на прадастаўленнi ў выпадку прастою аплаты больш чым у 2/3 тарыфнай стаўкi. Як адзначыў падчас сустрэчы з журналiстамi начальнiк галоўнага ўпраўлення вытворчай i сацыяльна-эканамiчнай работы ФПБ Сяргей Сарокiн, у такiм выпадку аплата павiнна вызначацца прынамсi на ўзроўнi "мiнiмалкi". Апошнiм часам статыстыка не адзначыла прыкметнага павышэння даўгоў па зарплаце. Разам з тым цi не асноўнай праблемай застаецца пераход прадпрыемстваў на рэжым няпоўнай занятасцi. У Федэрацыi прафсаюзаў маюць звесткi прыкладна аб сотнi такiх прадпрыемстваў. Перш-наперш гаворка iдзе пра аўтамабiлебудаванне, аднак у "праблемным спiсе" сталi сустракацца i прадстаўнiкi iншых галiн — у прыватнасцi, харчовай прамысловасцi. Праўда, адзначыў Сяргей Сарокiн, у параўнаннi з канцом мiнулага года колькасць суб’ектаў гаспадарання, што працуюць з перабоямi, усё ж стабiлiзавалася. Пры гэтым Сяргей Сарокiн адзначыў: сёння трэба зыходзiць з рэалiй, пераход на няпоўную занятасць лепш, чым скарачэннi. У гэтым пазiцыi прафсаюзаў i ўрада супадаюць. Дарэчы, таксама ўважлiва прафсаюзы раяць ставiцца i да калектыўных дагавораў. З улiкам праблем, МАЗ, "Атлант", многiя заводы-сатэлiты аўтамабiлебудавання, шэраг iншых прадпрыемстваў прынялi рашэнне аб скарачэннi некаторых дадатковых гарантый. Падобныя захады зноў-такi можна разглядаць як вымушаныя. Але ў прафсаюзах перакананыя: у любых выпадках гаворка павiнна iсцi не пра скасаванне, а толькi пра часовае прыпыненне тых цi iншых выплат па калдагаворах. Разам з тым у найблiжэйшы час прафсаюзы не маюць намеру ставiць пытанне аб павелiчэннi мiнiмальнага тэрмiну кантрактаў — гэты тэрмiн вызначаны ў год. Інiцыятыва будзе iншай: пашырыць магчымасцi для датэрмiновага скасавання кантрактаў па жаданнi работнiкаў, скажам, у выпадках, калi работнiк знойдзе для сябе месца з больш высокай зарплатай. Такое рашэнне, на думку начальнiка галоўнага прававога ўпраўлення ФПБ Валерыя Булгакава, у першую чаргу можа быць актуальным для тых жа праблемных прадпрыемстваў. Сяргей ГРЫБ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Федэрацыя прафсаюзаў настойвае на адмове ад практыкi накiравання работнiкаў у вымушаныя водпускi без захавання зарплаты, а таксама на прадастаўленнi ў
|
|