Жыллё для чарнобыльцаў
Жыллё для чарнобыльцаў
Ад аварыi на Чарнобыльскай АЭС пацярпелi 153 населеныя пункты ў 10 раёнах Мiнскай вобласцi. У цэнтральным рэгiёне было пераселена 8,5 тысячы сем’яў — больш чым 25 тыс. чалавек. Як паведамiў начальнiк аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркi Мiнскага аблвыканкама Аляксандр Шылак, сёлета на пераадоленне наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС на Мiншчыне будзе выдаткавана больш чым 27 мiльярдаў рублёў. Гэта практычна на трэць перавышае аб’ём адпаведнага фiнансавання ў мiнулым годзе. Значная частка сродкаў (амаль 12 млрд руб.) пойдзе на выплаты льгот i кампенсацый пацярпелым катэгорыям. Каля 10 млрд рублёў плануецца выдаткаваць на правядзенне ахоўных мераў у сельскай гаспадарцы. Праводзiцца будаўнiцтва акушэрска-гiнекалагiчнага корпусу ў Валожыне. Агульны аб’ём фiнансавання гэтага аб’екта — 4 мiльярды рублёў, з якiх ужо асвоена 1,5 млрд. Сёлета будзе здадзена ў эксплуатацыю 15 кватэр для "чарнобыльцаў". На працягу найблiжэйшых двух гадоў плануецца поўнасцю вырашыць "кватэрнае пытанне" для гэтай катэгорыi. Паводле апошнiх звестак, усяго ў чарзе на атрыманне сацыяльнага жылля стаяць 70 "чарнобыльцаў". Мiкалай ЛІТВIНАЎ. Дапамога "з адрасам"Даволi вялiкiя грошы на адраджэнне забруджаных рэгiёнаў паступаюць з саюзнага бюджэту. У межах чарговай расiйска-беларускай праграмы будзе выдаткавана 1,2 мiльярда расiйскiх рублёў. Галоўная задача шэрагу мерапрыемстваў, якiя рэалiзуюцца сумеснымi намаганнямi дзвюх дзяржаў, — стварыць людзям усе належныя ўмовы для нармальнага жыцця, прадоўжыць адаптацыю праблемных мясцiнаў. Як заўважыла начальнiк Дэпартамента сацыяльнай палiтыкi i iнфармацыйнага забеспячэння Пастаяннага камiтэта Саюзнай дзяржавы Беларусi i Расii Ірына Наркевiч, сярод галоўных прыярытэтаў — спецыялiзаванае медыцынскае абслугоўванне пацярпелага насельнiцтва. Надзвычай важна, каб такая дапамога была адраснай — тым людзям, якiя насамрэч маюць у гэтым патрэбу. Ствараецца i ўдасканальваецца належная матэрыяльна-тэхнiчная база. Былi рэканструяваныя i дааснашчаныя найноўшым абсталяваннем медыцынскi радыелагiчны цэнтр у Обнiнску, цэнтр радыяцыйнай медыцыны ў Санкт-Пецярбургу, Гомельскi дыспансэр, а таксама Гродзенскi завод медыцынскiх прэпаратаў.Мiкалай ЛIТВIНАЎ. Гомель ачысцiцца ад радыенуклiдаў да 2023 года? А вёска Глушкавiчы Лельчыцкага раёна — да 2035-га, гарады Чачэрск i Нароўля — да 2095 i 2103-га адпаведна, Карма — да 2113-га, Ветка — да 2116-га, Брагiн — да 2122 года. I гэтак далей. Шчыльнасць забруджання зямель радыенуклiдамi стане за гэты час меней чым адзiн кюры на квадратны кiламетр. Такiя звесткi прагучалi на прэс-канферэнцыi для журналiстаў, якую правёў начальнiк упраўлення па праблемах лiквiдацыi вынiкаў на Чарнобыльскай АЭС Гомельскага аблвыканкама Яўген Белаш. Прагноз грунтуецца на дэталёвым вывучэннi сiтуацыi, навуковых, экалагiчных i iншых даследаваннях, калi ўлiчваюцца i эфектыўнасць правядзення ачышчэння зямлi чалавекам, i "работа" самой мацi-прыроды. I нездарма ж, напэўна, за 23 гады пасля выбуху на Чарнобыльскай АЭС з зоны радыеактыўнага забруджвання на Гомельшчыне выйшлi або памянялi свой статус 240 населеных пунктаў. Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ад аварыi на Чарнобыльскай АЭС пацярпелi 153 населеныя пункты ў 10 раёнах Мiнскай вобласцi. У цэнтральным рэгiёне было пераселена 8,5 тысячы сем’яў — |
|