Вёска Будзiшча А хто ж будзе даглядаць нашу крынiцу?..
Вёска Будзiшча А хто ж будзе даглядаць нашу крынiцу?..
На памятным кургане перад Чачэрскам пазначаны адселеныя чарнобыльскiя вёскi. Ёсць сярод iх i Будзiшча. — Да радыяцыi ў нас было 300 двароў, — кажуць апошнiя жыхаркi Ганна Ермакова i Настасся Ежанкова, якiя не пакiнулi сваю маленькую радзiму. — Хто ж будзе даглядаць нашу крынiцу?.. Вёска Будзiшча была i застаецца ўнiкальным месцам на Гомельшчыне дзякуючы сваёй "блакiтнай крынiцы". Такiх крынiц у Беларусi больш няма. Таму, пасля адсялення вёскi, знайшлiся неабыякавыя, якiя наноў абклалi крынiцу зрубам. Незайздросны лёс быў у вёскi ў вайну — яе спалiлi разам з жыхарамi. Здавалася, што магло быць страшней. Ды насуперак лёсу населены пункт адрадзiўся. Цi дапаможа святая крынiца "ажывiць" старажытную вёску пасля Чарнобыля? Анатоль Кляшчук. Фота аўтара.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На памятным кургане перад Чачэрскам пазначаны адселеныя чарнобыльскiя вёскi. Ёсць сярод iх i Будзiшча. — Да радыяцыi ў нас было 300 двароў, — кажуць
|
|