Відэа. Радыёактыўны Эдэм
25 апреля 2009 ОтКлик
Наша Ніва За два з гакам дзесяцігоддзі, якія мінулі з Чарнобыльскай катастрофы, утварылася велізарная зона, дзе чалавек не мае практычна ніякага ўплыву на наваколле. Жывёльны свет "зоны" квітнее: людзей нямашака, а харчоў хоць заваліся, дарма што радыёактыўных. Гэта вусцішная прыгажосць, якая служыць людзям незвычайным напамінам пра жахілвую катастрофу. Статак дзікоў пераплывае хуткаплынную раку: Вялізны дзік выходзіць з зарасцяў: Зграя ваўкоў на заснежанай дарозе: Тэлеканал "Animal Planet" зняў фільм пра жывёльні свет "зоны". Частка 1, у якой асабліва ўражвае кадр, на якім мядзведзь катаецца з даху закінутай хаты, нібы з горкі на дзіцячай пляцоўцы: Частка 2, у якой, акрамя ўсяго іншага, сцвярджаецца, што, паводле дадзеных навукоўцаў, у забруджанай радыяцыяй мясцовасці вадзяныя чарвякі змяняюць сэксуальныя паводзіны. Раней яны памнажаліся бясполавым спосабам, а цяпер пачалі спарвацца. Магчыма, гэта дазваляе ім узмацняць гены, абараняцца ад уплыву радыяцыі: Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
25 апреля 2009 ОтКлик Наша Ніва За два з гакам дзесяцігоддзі, якія мінулі з Чарнобыльскай катастрофы, утварылася велізарная зона, дзе чалавек не мае практычна ніякага ўплыву на наваколле.
|
|