21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Што раней дарылі беларусы папу

26.08.2009 15:54 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

28 апреля 2009 Общество
Іна Студзінская, Радыё Свабода

Нямала беларусаў - навукоўцаў, пісьменьнікаў, грамадзкіх дзеячаў - сустракаліся з папам рымскім. Што дарылі беларусы папу, якія падарункі атрымлівалі ад яго, што падорыць Беларусі магчымы візыт у краіны пантыфіка?

Я размаўляла зь вядомымі людзьмі, якія сустракаліся ў розныя гады з папам рымскім Янам Паўлам П. Прафэсар-гісторык Анатоль Грыцкевіч сустракаўся з пантыфікам тройчы - у 1990, 1991 і 1995 гадах. Усе сустрэчы былі падчас навуковых канфэрэнцыяў, якія адбываліся ў Рыме і Ватыкане. Ён езьдзіў разам з папам у мястэчка Кастэль - Гадольфа, летнюю рэзыдэнцыю пантыфіка. Вось што Анатоль Грыцкевіч распавёў пра падарункі:

“Ён мне падарыў - і гэта вісіць над маім ложкам - раскрыжаваньне, распяцьце, і чоткі, што часам у каталікоў-вернікаў бываюць. Ёсьць што ўспомніць і ёсьць што ўзяць у рукі”.

Карэспандэнтка: “Зараз пры сустрэчы маленькі Коля падараваў папу буквар, але расейскі, каб той вучыў расейскую мову. А Лукашэнка - крыж, зроблены народнымі майстрамі”.

“Я вам скажу, што тут хіба дыпляматычны недагляд - з майго пункту гледжаньня. А можа, і наўмысна зроблена было…”

Прафэсар Адам Мальдзіс сустракаўся з папам Янам Паўлам другім у 1994-м годзе таксама падчас навуковай канфэрэнцыі:

“Ён мне падарыў мэдаль з выявай папы. А я яму ўручыў ад імя беларускай дэлегацыі энцыкляпэдычны том, прысьвечаны Скарыну - першаму перакладчыку Бібліі на беларускую мову”.

Пісьменьніца, галоўны рэдактар часопісаў "Наша вера" і "Ave Maria" Хрысьціна Лялько сустракалася з папам Янам Паўлам II двойчы. Першы раз гэта была прыватная сустрэча, арганізаваная праз знаёмых - спадарыня Хрысьціна прасіла блаславеньня на выданьне часопісу "Ave Maria". Другая сустрэча адбылася праз год, кажа яна:

“Я прывезла вынік яго блаславеньня - першыя нумары "Ave Maria". Я памятаю, што завезла сьвятому айцу сваю кнігу апавяданьняў і аповесьцяў. І яшчэ “Жывапіс Беларусі”, сакральны жывапіс Беларусі А ад сьвятога айца і адзін, і другі раз атрымала ружанцы, на якіх і цяпер малюся”.

Карэспандэнтка: “Сын Лукашэнкі Коля падарыў расейскі буквар, каб папа вывучаў расейскую мову...

“Можа, ня меў беларускага, дык падараваў расейскі… Я думаю, што падарунак ёсьць падарунак, што ж мы з вамі будзем абмяркоўваць падарункі…”

Падчас аўдыенцыі з пантыфікам Аляксандар Лукашэнка запрасіў яго наведаць Беларусь. Усім суразмоўцам я задала адно пытаньне: што падорыць Беларусі магчымы візыт у краіны пантыфіка?

Прафэсар Анатоль Грыцкевіч адказаў так:

“Я думаю, па-першае, увогуле цікавасьць да хрысьціянства і да царкоўнай арганізацыі, у дадзеным выпадку, да касьцёлу. Больш увагі, можа, будзе зьвернута на выкарыстаньне беларускай мовы ў сьвятынях. Ну а трэцяе - можа ў некаторай ступені паўплывае на дзеяньні ўлады. Хаця ў гэтым можна і сумнявацца”.

Пісьменьніца, галоўны рэдактар часопісаў "Наша вера" і "Ave Maria" Хрысьціна Лялько:

“Я вам скажу як верніца каталіцкага касьцёлу: асабіста для мяне і для ўсіх нас - вялікая радасьць, калі сьвяты айцец нарэшце прыедзе ў Беларусь. Гэта ажывіць веру, зробіць больш дынамічным наш касьцёл. Гэта быў бы вялікі падарунак для ўсіх нас, вернікаў, для ўсяго касьцёлу”.

Прафэсар Адам Мальдзіс выказаў такое меркаваньне:

“Беларусь у маім уяўленьні заўсёды знаходзілася і знаходзіцца на перакрыжаваньні шляхоў, таму я не ўспрыняў гэта як нешта дзівоснае, як нешта ненатуральнае. Мне здаецца, што на такіх сутыкненьнях дзьвюх вялікіх макракультур - усходняй і заходняй, праваслаўнай, візантыйскай і каталіцка-раманскай і нараджаюцца сапраўдныя справы. Як раз я адчуваю задавальненьне ад таго, што на нашай зямлі гэта сустрэча адбудзецца. Мы ж усе - хрысьціяне. Мы павінны імкнуцца, каб разумець адзін другога”.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
28 апреля 2009 Общество Іна Студзінская, Радыё Свабода Нямала беларусаў - навукоўцаў, пісьменьнікаў, грамадзкіх дзеячаў - сустракаліся з папам рымскім.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика