Кантрабандыстаў з Еўрасаюза на беларускай мяжы становіцца ўсё больш
29 апреля 2009 Общество
Воля Гналько, Еўрапейскае радыё для Беларусі На беларускай мяжы пачалі выяўляць больш кантрабандыстаў з Еўрасаюза, чым было раней. Пра гэта Еўрарадыё распавёў начальнік прэс-службы Памежнага камітэту Аляксандр Цішчанка: ”Дастаткова часта сталі праяўляцца грамадзяне Еўрасаюза, якія такім чынам імкнуцца ўвезці падакцызную групу тавараў у абыход існуючай нормы правіл. Таму што і Еўропа абараняе свае рынкі ў гэтых адносінах — былі змененыя правілы ўвоза цыгарэт, алкаголю. Раней было болей беларусаў, зараз 50 на 50, у некаторых выпадках бывае больш грамадзян Еўрасаюза. Так як з нашага боку гэты бізнес затух, а ў іх, відаць, пачынаецца”. Паводле яго слоў, увечары 28 красавіка ў пункце пропуску Каменны лог памежны нарад сумесна з інспектарам ашмянскай мытні ў салоне аўтамабіля грамадзяніна Польшчы знайшлі незадэклараваныя 10 000 еўра і 3800 долараў. Паляк ехаў праз Беларусь у Літву.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
29 апреля 2009 Общество Воля Гналько, Еўрапейскае радыё для Беларусі На беларускай мяжы пачалі выяўляць больш кантрабандыстаў з Еўрасаюза, чым было раней.
|
|