Парсюкі сталi рэзервуарам для смяротнага кактэйля?
Парсюкі сталi рэзервуарам для смяротнага кактэйля?
Цi набудзе эпiдэмiя свiнога грыпу маштабы пандэмii? Гэта пытанне хвалюе сёння абсалютна ўсiх. Тым больш што лiтаральна за лiчаныя днi ўспышка свiнога грыпу, зарэгiстраваная ў Мексiцы, пераўтварылася ў эпiдэмiю i пачала распаўсюджвацца па розных кантынентах. Па звестках на 29 красавiка, захварэлыя на свiны грып былi зарэгiстраваныя ўжо ў Вялiкабрытанii, Ізраiлi, Новай Зеландыi, Канадзе, Iспанii i Германii. Але найбольш трывожная сiтуацыя назiраецца ў Мексiцы i Злучаных Штатах Амерыкi. У ЗША пацверджаны ўжо 64 выпадкi захворвання людзей на свiны грып: у зоне дзеяння вiруса аказалiся штаты Калiфорнiя, Тэхас, Агаё, Мiчыган i Канзас. У Мексiцы колькасць смяротных ахвяраў новага вiруса грыпу перавысiла ўжо 160 чалавек, а шпiталiзаваныя з сiмптомамi хваробы больш за 2,5 тысячы хворых. На экстраннай нарадзе Сусветная арганiзацыя аховы здароўя павысiла ўзровень пагрозы пандэмii свiнога грыпу з 3 да 4, а ўсяго шкала складаецца з шасцi стадый. — Пандэмiю, у адрозненне ад эпiдэмiй грыпу, без якiх не абыходзiцца нiводны эпiдсезон, выклiкае вiрус грыпу з абсалютна новай антыгеннай структурай, якi не распазнае iмунная сiстэма чалавека. I вiрус грыпу птушак разглядаўся ў якасцi толькi аднаго з верагодных прэтэндэнтаў на будучую пандэмiю, — патлумачыла журналiсту "Звязды" кiраўнiк Нацыянальнага цэнтра па грыпе Наталля Грыбкова. — Аднак на грып хварэюць не толькi птушкi, але i парсюкi. Звычайны свойскiя парсюкi аднолькава адчувальныя як да птушыных, так i да чалавечых вiрусаў грыпу, i гэта робiць iх своеасаблiвай "прабiркай", у якой можа ўтварыцца смяротны для чалавека "кактэйль". Калi жывёлiна iнфiцыруецца адначасова i чалавечым, i птушыным вiрусамi грыпу, памiж двума вiрусамi адбываецца абмен генетычным матэрыялам i такiм чынам нараджаецца новы смяротны штам. I як толькi вiрусу ўдаецца пераадолець вiдавы бар’ер i ён пачынае перадавацца ад чалавека да чалавека, перад чалавецтвам абавязкова паўстае пагроза пандэмii. Дарэчы, знакамiтая "iспанка", якая выклiкала пандэмiю ў 1918 годзе, была выклiкана менавiта свiным вiрусам грыпу. Вiрус, за якiм сёння пiльна сочаць эпiдэмiёлагi ўсiх краiн, з’яўляецца своеасаблiвым гiбрыдам вiруса грыпу А (H1N1), камбiнацыя антыгенаў якога раней не сустракалася ў вiрусаў грыпу, што выклiкалi захворваннi ў людзей i парсюкоў. Праўда, пакуль у спецыялiстаў няма тлумачэнняў, чаму ў Мексiцы так шмат цяжкiх формаў захворвання людзей на свiны грып, а за межамi гэтай краiны калiфарнiйскi грып (менавiта там назвалi новы штам) працякае ў значна больш лёгкiх формах i пакуль без смяротных вынiкаў. Да таго ж пераважная большасць захварэлых на калiфарнiйскi грып — гэта людзi ва ўзросце ад 20 да 50 гадоў, хоць звычайна самымi лёгкiмi ахвярамi грыпу становяцца дзецi i немаладыя людзi. Такiм чынам абсалютна вiдавочна, што ўласцiвасцi новай разнавiднасцi свiнога грыпу яшчэ да канца не вывучаны, таму недаацэньваць небяспеку зусiм не варта. Асаблiва ўлiчваючы, што ў сучасным свеце вiрус распаўсюджваецца з хуткасцю звышгукавога самалёта... Мiж iншым, цяпер у сталiчным аэрапорце робяцца ўзмоцненыя захады па папярэджваннi пранiкнення свiнога грыпу на тэрыторыю Беларусi. Кожны самалёт сустракае прадстаўнiк каранцiннай службы, якому экiпаж судна паведамляе аб сiтуацыi на борце, цi ёсць у салоне самалёта хворыя з характэрнымi сiмптомамi рэспiраторнага вiруснага захворвання. Узмоцнены эпiдкантроль таксама на чыгунцы i на пагранiчных пераходах. Да таго ж Беларусь увяла часовую забарону на ўвоз жывёлагадоўчай прадукцыi i кармоў для парсюкоў i птушак з краiн, дзе быў выяўлены вiрус свiнога грыпу. Галоўным дзяржаўным санiтарным урачом Беларусi падпiсана пастанова "Аб мерапрыемствах па павышэннi гатоўнасцi да пандэмii грыпу". У прынцыпе, пагроза птушынага грыпу i пагроза SARS, якiя ўзнiклi намнога раней, прымусiлi эпiдэмiёлагаў старанна прадумаць усю сiстэму папярэджання распаўсюджання небяспечнай iнфекцыi. Аднак спецыялiсты прызнаюць, што калi ўсё пойдзе па пандэмiчным сцэнарыi, то супрацьстаяць пранiкненню высокапатагеннага вiруса грыпу будзе ўсё ж такi нерэальна. Таму галоўная задача медыкаў будзе заключацца ў хуткай iзаляцыi хворых людзей, каб не дапусцiць новыя выпадкi iнфiцыравання. Як будзе развiвацца далей сiтуацыя, нiхто прагназаваць не бярэцца, аднак надзея, што пандэмii не будзе i на гэты раз, ўсё ж такi захоўваецца. Да таго ж i ўмовы сёння несупастаўныя з тымi, што былi падчас пандэмii 1918 года, калi ў свеце iшла вайна i адсутнiчалi сучасныя антывiрусныя прэпараты...
Да ведама: Сiмптомы калiфарнiйскага грыпу практычна не адрознiваюцца ад сiмптомаў звычайнага грыпу. Захворванне праяўляецца лiхаманкай, галаўным болем, болем у мышцах, павышэннем тэмпературы цела i рэзкай слабасцю. Трэба мець на ўвазе, што грып не лечыцца антыбiётыкамi. Пры ўзнiкненнi сiмптомаў любога падобнага на грып захворвання Мiнiстэрства аховы здароўя Беларусi раiць беларусам неадкладна звяртацца па медыцынскую дапамогу.
Надзея НIКАЛАЕВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цi набудзе эпiдэмiя свiнога грыпу маштабы пандэмii? Гэта пытанне хвалюе сёння абсалютна ўсiх. Тым больш што лiтаральна за лiчаныя днi ўспышка свiнога |
|