Лясны пажар. І не толькi...
Лясны пажар. І не толькi...
На слыху Якое стаiць надвор’е, нiкому казаць i не трэба. Таму важна быць вельмi пiльнымi пры абыходжаннi з агнём, чаго, на жаль, не разумеюць многiя людзi. Вiдавочна, з-за нейкага недагляду той агонь i прыйшоў лесам з суседняй Украiны ў наш Мiлашэвiцкi лясгас, што ў Лельчыцкiм раёне. Падрабязнасцi здарэння мы даведалiся ў галоўнага ляснiчага Гомельскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання Сяргея Кашалевiча па мабiльнай сувязi, бо ён якраз у той момант знаходзiўся на пажары, якiя пачаўся ў другой палове дня 27 красавiка i ў ноч на 28-ае чысло быў лакалiзаваны сiламi лясной аховы i раённым аддзелам Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях. У тушэннi яго былi задзейнiчаны больш за сто чалавек, тры пажарныя аўтамабiлi, тры трактары. Але гэтага было недастаткова, бо лес гарэў на плошчы каля пяцiсот гектараў. Таму дадаткова былi прыцягнуты новыя сiлы, цяжкая тэхнiка, сучасныя сродкi тушэння агню i недапушчэння выхаду яго за агараджальныя палосы. На час перадачы iнфармацыi аб гэтым здарэннi работы працягвалiся. А наогул за мiнулыя выхадныя днi на Гомельшчыне адбылося 25 пажараў. У адным з iх у Добрушы загiнуў 44-гадовы мужчына. У вёсцы Замошша Лельчыцкага раёна быў пашкоджаны дом i агнём знiшчаны хлеў i 25 вулляў. Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ. Цёплыя выхадныя днi — гарачыя буднi для пажарных25 красавiка ў вёсцы Iзбужар Касцюковiцкага раёна на пажары загiнуў 80-гадовы мужчына. Гаспадар дома спрабаваў выратаваць ад агню кароў. Ён забег у пуню, а вярнуцца не здолеў. 27 красавiка ранiцай пажар здарыўся на лецiшчы ў вёсцы Мяжысеткi Магiлёўскага раёна. Гаспадар сам замянiў газавы балон i праверыў шчыльнасць далучэння з дапамогай адкрытага агню. 60-гадовы мужчына абпалiў 20% паверхнi цела i цяпер знаходзiцца ў бальнiцы. 27 красавiка ў вёсцы Любаны Слаўгарадскага раёна загарэўся цялятнiк. Выратавальнiкам разам з работнiкамi сельскай гаспадаркi давялося эвакуiраваць 170 цялятаў. — Пажарная сiтуацыя ў вобласцi застаецца складанай у сувязi з сухiм i цёплым надвор’ем, — пракаментаваў прэс-сакратар Магiлёўскага абласнога ўпраўлення МНС Юрый Мятлiцкi. — Пажарныя выязджалi на самавольны падпал сухой раслiннасцi ўжо 179 разоў! З прычыны падпалаў травы адбылося 26 пажараў, у вынiку якiх былi пашкоджаны альбо зусiм згарэлi 14 дамоў i 45 гаспадарчых пабудоў. Iлона Iванова.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На слыху Якое стаiць надвор’е, нiкому казаць i не трэба. Таму важна быць вельмi пiльнымi пры абыходжаннi з агнём, чаго, на жаль, не разумеюць многiя |
|