Sto lat! Сто гадоў!
Sto lat! Сто гадоў!
Бяседа тады набывае эмацыйную прыўкрасу, калi ўсталюецца вясёлы рытм застольнага рэю i прагучаць вiтальныя песнi. Яны адрасуюцца гаспадарам, уганароўваюць юбiляраў, вiтаюць доўгачаканых гасцей, услаўляюць добрыя справы. На Беларусi бытуе шэраг такiх твораў. Сярод iх — "Вiншавальная" i "Сто гадоў", якiя з’явiлiся ў апошнi час, рускамоўнае "Вечные лета!", польскамоўнае "Sto lat!". Песню "Sto lat!" спяваюць на застоллях ужо не адно стагоддзе (упершыню згадваецца ў дакументальных матэрыялах у ХVІII стагоддзi). Пашырана яна i на беларускiх землях. Iснуе ў варыянтах (у кожным рэгiёне тэкст дапаўняецца мясцовымi пажаданнямi, вiтальнымi словамi). У газеце падаецца тэкст паводле польскiх спеўнiкаў. Народная песня Сто лят! Сто лят, сто лят, нех жые, жые нам! Сто лят, сто лят, нех жые, жые нам! Ешчэ раз, ешчэ раз Нех жые, жые нам! Нех жые, жые нам! Транскрыпцыя з польскай мовы. Сто гадоў! Сто гадоў, сто гадоў няхай жывецца, Сто гадоў, сто гадоў няхай жывецца, жывецца нам! Яшчэ раз, яшчэ раз Няхай жывецца, жывецца нам! Няхай жывецца нам! Пераклад на беларускую мову. Песня-вiншаванне "Sto lat!" змяшчаецца па просьбе М.М. Гарановiча з пасёлка Ударны Нясвiжскага раёна. Падрыхтаваў Мiхась ШАВЫРКIН.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Бяседа тады набывае эмацыйную прыўкрасу, калi ўсталюецца вясёлы рытм застольнага рэю i прагучаць вiтальныя песнi. Яны адрасуюцца гаспадарам, уганароўв |
|