21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Соль

26.08.2009 12:10 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Соль

Соль — даволi незвычайны прадукт у жыццi чалавека. Акрамя таго, што соль надае ежы пэўны смак, яна з’яўляецца абавязковым атрыбутам шматлiкiх сямейна-родавых абрадаў i святаў, выкарыстоўваецца знахарамi. Паўсюдна лiчыцца, што нячыстая сiла баiцца солi. У народнай культуры славян соль таксама выконвала ролю надзейнага абярэга.

l Перад парогам хаты бацькi сустракалi маладых хлебам-соллю.

l Рытуальна прыгатаваная соль захоўвала хату ад няшчасцяў. Для дзiцяцi шылi невялiкi мяшэчак з чырвонай тканiны i засыпалi ў яго некалькi драбiнак чацвярговай солi. Насiць такi абярэг неабходна было на грудзях.

l Хлеб-соль сiмвалiзавалi сяброўскiя адносiны памiж людзьмi.

l Надзейным сродкам лячэння хатняй жывёлы лiчылi невялiкiя жытнёвыя "калабкi", у якiя абавязкова замешвалi чацвярговую соль.

l Прасыпаць соль — значыць нанесцi сям’i пэўную страту, якая не можа не прывесцi да сваркi.

l Каб "адвесцi" бяду, трэба было некалькi драбiнак солi кiнуць праз левае плячо цi папрасiць кагосьцi стукнуць вас па iлбе.

Было некалькi дзён, калi можна прыгатаваць рытуальную соль:

l Чысты чацвер (чацвер перад Вялiкаднем). У гэты дзень соль асвячалi ў царкве цi "перапальвалi" ў печы.

l У дзень ушанавання святой Агаф’i ў цэрквах асвячалi хлеб з соллю, якiя потым захоўвалi ў хаце як надзейны сродак ад пажару.

У пэўных сiтуацыях неабходна было гатаваць ежу без солi:

l Не салiлi хлеб, якi гатавалi на жалобны стол цi ў днi ўшанавання продкаў на Дзяды.

l З надзеяй на дапамогу продкаў пяклi "праснакi" для хатняй жывёлы. На Раство разам з блiнамi таксама пяклi "праснакi" i захоўвалi iх да Вадохрышча. Пасля таго, як "праснакi" асвячалi вадой, iх давалi з’есцi хатняй жывёле.

l У тыя днi, калi "задобрывалi" дамавiка, яму рыхтавалi кашу без солi.

Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Соль — даволi незвычайны прадукт у жыццi чалавека. Акрамя таго, што соль надае ежы пэўны смак, яна з’яўляецца абавязковым атрыбутам шматлiкiх сямейна-
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика