Нябесныя патрулi
Нябесныя патрулi
Вяснова-летняя небяспека лясных пажараў i ўзгаранняў на балотах i тарфянiках прывучыла паветраную ахову лясоў краiны заўсёды знаходзiцца ў рэжыме чакання i поўнай гатоўнасцi. Сёлетняя працяглая адсутнасць дажджоў ужо стала падставай для шматлiкiх пажарышчаў лiтаральна па ўсёй тэрыторыi краiны. Нябесныя патрулi штодня дасылаюць на зямлю дзясяткi, а то i сотнi паведамленняў пра ўзгараннi, яны першымi апынаюцца над небяспечнымi пунктамi. Сёння цяжка ўявiць ахову лесу без паветранай аховы, хоць праца спецыялiстаў Беллесавiя з зямлi амаль нябачная. Назiраць яе ўвачавiдкi можна толькi на тактыка-спецыяльных вучэннях, якiя нядаўна прайшлi на базе мазырскага авiяаддзялення перад удзельнiкамi рэспублiканскага семiнара мiнiстэрства лясной гаспадаркi. Па сталай традыцыi спецыялiсты МНС Беллесавiя прадэманстравалi ўзаемадзеянне наземных i паветраных сiлаў пажаратушэння з выкарыстаннем авiятэхнiкi i пажарных-дэсантнiкаў. Лётнае поле пад Мазыром ператварылася ў вялiкую дэманстрацыйную пляцоўку сучаснай супрацьпажарнай тэхнiкi, сродкаў тушэння, аснашчэння i экiпiроўкi пажарных. І яшчэ яно стала месцам незвычайнай паветранай баталii. У неба ўзнiмалiся патрульныя самалёты Iл-104 i Ан-2, якiмi сёння забяспечаны падраздзяленнi Беллесавiя. На поўным лёце "кукурузнiкi" скiдвалi на агромнiстае вогнiшча тоны вады. З борта верталёта Мi-2 дэманстравалi спуск дэсантнiкi, якiмi кiруе старшы iнструктар Мiкалай Цiханаў. Калi разгараецца лясны пажар i наземная пажарная служба не паспявае своечасова ўтаймаваць стыхiю, першымi супраць агню iдуць адважныя спецыялiсты гэтага падраздзялення. Дырэктар дзяржаўнага прадпрыемства МНС "Беллесавiя" Аляксей Пшонка паведамiў, што на вучэннях важна было прадэманстраваць зладжанасць усiх груп-удзельнiц лiквiдацыi небяспекi — лётчыкаў, лётчыкаў-назiральнiкаў, дэсантнiкаў i наземнай тэхнiчнай авiяслужбы. "Не зважаючы на эканамiчны крызiс, тэхнiчнае забеспячэнне — самалёты, верталёты, экiпiроўка i iнструмент дэсанта — на добрым узроўнi, — кажа кiраўнiк Беллесавiя. — Мы выконваем усе пастаўленыя перад намi МНС задачы i дамовы, заключаныя з лясной гаспадаркай. Спадзяюся, прадстаўнiкi лясной гаспадаркi пераканалiся, што сярод першых памочнiкаў у захаваннi лясных багаццяў краiны — Беллесавiя". Ледзь завяршылiся паказальныя вучэннi i яшчэ не паспелi астыць рухавiкi, як самалёты зноў узнялiся ў паветра — па штодзённых маршрутах-назiраннях i на... "баявыя" заданнi. Бо цяпер вельмi небяспечны стан у сувязi з працяглай гарачынёй i несанкцыянаванымi падпаламi сухой травы. Прырода просiць абароны, дапамогi. "Беллесавiя" першай адгукаецца на гэты поклiч. Анатоль Кляшчук. Фота аўтара. Мазырскi раён.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вяснова-летняя небяспека лясных пажараў i ўзгаранняў на балотах i тарфянiках прывучыла паветраную ахову лясоў краiны заўсёды знаходзiцца ў рэжыме чака |
|