21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Матч згоды і прымiрэння завяршыўся пяццю выдаленнямi

26.08.2009 12:10 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Матч згоды і прымiрэння завяршыўся пяццю выдаленнямi

Матч футбольнага чэмпiянату бразiльскага штата Рыу-Грандэ-ду-Сул памiж клубамi "Жувентудэ" i "Кашыяш", якi адбываўся пад знакам прымiрэння варагуючых фанацкiх груповак камандаў, завяршыўся... пяццю выдаленнямi.

Як паведамляе тэлеканал Еurоsроrt, перад матчам дзвюх камандаў горада Кашыяш у iмя згоды i прымiрэння быў арганiзаваны адмысловы "сяброўскi сняданак" з удзелам лiдараў фан-рухаў, прадстаўнiкоў мясцовай палiцыi i кiраўнiцтва клубаў.

Першы тайм матча прайшоў без iстотных здарэнняў. Усё самае цiкавае пачалося пасля перапынку. Адкрыў рахунак чырвоным карткам галоўны трэнер "Жувентудэ" Жылмар Ізер, якi на пачатку тайма вырашыў аспрэчыць судзейскае рашэнне ў асабiстай гутарцы з рэферы, для гэтай мэты накiраваўшыся на поле.

Гэтая выхадка да крайнасцi абурыла яго вiзавi — трэнера супернiкаў Аргеля Фукса, якi свае эмоцыi прыняўся вылiваць на рэзервовага арбiтра. Фукс таксама ўбачыў перад сабой чырвонае святло, ад чаго раззлаваўся яшчэ больш. Настаўнiка "Кашыяша" давялося выводзiць са стадыёна пры дапамозе палiцыi. Дзеля гэтай працэдуры гульня была прыпынена на шэсць хвiлiн. Пасля аднаўлення матчу жарсцi не ацiхлi. "Жувентудэ" завяршыў сустрэчу ўдзевяцёх — кампанiю не ў меру гарачым трэнерам склалi Алекс Мараiш i галкiпер Рэнан. "Кашыяш" пасля фiнальнага свiстка, у сваю чаргу, недалiчыўся аднаго гульца, выправаджанага з поля за ўдар супернiка.

Ну а сама гульня завяршылася перамогай "Кашыяша", якi ў другiм тайме яшчэ i паспеў правесцi два галы.

Расiйскiя маракi адбiлi напад самалiйскiх пiратаў з вадамётаў

Расiйскiя маракi без усялякай падтрымкi адбiлi напад самалiйскiх пiратаў. Напад на танкер з расiйскiмi маракамi, якi iшоў пад сцягам Маршалавых астравоў, адбыўся ў Адэнскiм залiве яшчэ 19 красавiка, аднак пра тое, што экiпаж танкера складаўся з расiян, стала вядома толькi на днях.

Маракi з Находкi пераганялi новы танкер Hаndуtаnkеrs Mаgiс з Кiтая ў Еўропу. У небяспечнай зоне побач з Самалi маракi заўважылi судна пад чорным сцягам i паспелi падрыхтавацца да сустрэчы няпрошаных гасцей. Экiпажу судна з дапамогай воданапорных сiстэм пажаратушэння ўдалося адбiць напад пiратаў, пасля чаго танкер даў самы поўны ход i пачаў манеўраваць. Праз некаторы час пiраты адмовiлiся ад пераследу. Зараз судна рухаецца да пункта прызначэння. Нiхто з членаў яго экiпажа не пацярпеў.

Хто сказаў, што зморшчыны — гэта добра?

Станоўчы адказ далi брытанскiя медыкi. Яны высветлiлi, што зморшчынкi, прычына пастаянных засмучэнняў жанчын, абараняюць iх самiх ад раку скуры.

Адкрыццё вучонымi гэтага факта адбылося выпадкова. Падчас шматлiкiх аперацый па выдаленнi раку скуры — карцыёмы — медыкi звярнулi ўвагу на тое, што практычна ўсе аперыраваныя жанчыны мелi гладкую скуру на твары, без зморшчынкаў.

Даследчыкам давялося вывучыць вялiзную колькасць гiсторый хваробаў пацыентак, узрост якiх у асноўным складаў 70 гадоў, каб зразумець, што калi ступень пакрыцця скуры твару i iншых частак цела заморшчынамi вялiкая, то такiя жанчыны ў два разы радзей захворваюць на рак скуры, чым тыя, хто мае скуру гладкую i прыгожую. Чым гэта выклiкана, сёння, на жаль, медыкi зразумець пакуль не могуць.

Зямлянам пагражае "iдэальная сонечная" бура

Сур’ёзная тэхнагенная катастрофа можа адбыцца ў вераснi 2012 года. Да такой высновы прыйшоў навуковы калектыў з амерыканскай Нацыянальнай акадэмii навук, якiя вывучаюць "паводзiны" Сонца.

Паводле iх меркавання, пiша газета "Дейлi мэйл", у вераснi 2012 года на Зямлю можа абрушыцца так званая "iдэальная сонечная" электрамагнiтная бура. Паток iанiзаваных часцiц з сонечнай кароны, якi ўзнiкае ў вынiку гiганцкiх ядзерных выбухаў на нашым свяцiле, пастаянна атакуе Зямлю. Аднак атмасфера i магнiтнае поле нашай планеты ў большасцi выпадкаў эфектыўна абараняюць яе. Але на максiмуме сваёй актыўнасцi Сонца здольнае "прарываць" натуральныя ахоўныя сродкi Зямлi. У вынiку можа быць паралiзаваная электраэнергетычная сiстэма на планеце, знiшчана камп’ютарная тэхнiка, адбудуцца аварыi на асноўных аб’ектах жыццядзейнасцi. Як iнфармуе IТАР-ТАСС, услед за "iдэальнай сонечнай" бурай наступiць працяглы эканамiчны крызiс, наступствы якога цяжка прадбачыць.

Вучоныя растлумачылi цягу да любiмага кубка

Брытанскiя вучоныя выявiлi прычыну, па якой людзi iмкнуцца выкарыстоўваць для ранiшняй кавы або гарбаты адзiн i той жа кубак. Прыхiльнасць да пэўнай пасудзiны тлумачыцца ўнутраным запатрабаваннем у захаваннi звыклага рытуалу.

Чай i кава ўтрымлiваюць кафеiн, якi выклiкае прывыканне, i чалавек, якi "залежыць" ад гэтых напояў, не толькi не ўяўляе пачатак новага дня без iх, але i падсвядома iмкнецца замацаваць сам спосаб iх прыёму. Так выпрацоўваецца вызначаны рытуал, захаванне якога з’яўляецца неабходным для атрымання поўнага задавальнення ад такога "злоўжывання".

Як лiчыць псiхолаг Том Стэфард, ужыванне, скажам, наркотыкаў i ўзнiкненне пэўнага для гэтага рытуалу цесна звязана адно з адным. Таму гарбата або кава, выпiтыя з любiмага кубка, падаюцца людзям смачнейшымi. Iдэю вучонага пацвярджае даследаванне, падчас якога высветлiлася, што 65 працэнтаў брытанцаў выкарыстоўваюць для ранiшняга напою адзiн i той жа кубак.

Макiяж карысны для пажылых жанчын

Як высветлiлi французскiя вучоныя, рэгулярнае нанясенне касметыкi выконвае функцыю комплексу практыкаванняў для паляпшэння каардынацыi рухаў i канцэнтрацыi ўвагi, што асаблiва важна для пажылых жанчын.

Паводле вынiкаў даследавання жанчын ва ўзросце 65-85 гадоў, прадстаўленага на Сусветным кангрэсе геранталогii ў Парыжы, тыя жанчыны, якiя наносiлi макiяж штодня, вызначалiся лепшай каардынацыяй рухаў, лягчэй захоўвалi раўнавагу i радзей падалi. А тым дамам, якiя карысталiся касметыкай толькi зрэдку, захоўваць раўнавагу ўдавалася больш цяжка, паведамляе газета Thе Guаrdiаn.

Французскiя вучоныя адзначаюць важнасць "касметычнай гiмнастыкi" для пажылых жанчын, для якiх выпадковае падзенне можа прывесцi да траўмаў, небяспечных для жыцця. Так, пералом шыйкi сцягна ў людзей пасля 65 гадоў у 20 працэнтах выпадкаў прыводзiць да смерцi на працягу года.

У даследаваннi вучоных з унiверсiтэта Святога Эцьена ў Францыi ўзялi ўдзел 200 жанчын ва ўзросце ад 65 да 85 гадоў.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Матч футбольнага чэмпiянату бразiльскага штата Рыу-Грандэ-ду-Сул памiж клубамi "Жувентудэ" i "Кашыяш", якi адбываўся пад знакам пр
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика