ЮРАЙ ВЯСНОВЫ, ЮР’Е-ЯГОР’Е, ЮРАЙ, ЯГОРЫ, ГЕОРГІ
ЮРАЙ ВЯСНОВЫ, ЮР’Е-ЯГОР’Е, ЮРАЙ, ЯГОРЫ, ГЕОРГІ
Калi вада ў рацэ прыбывае да Юр’евага дня, то лета будзе спякотнае, з рэдкiмi дажджамi. Ягорый з цяплом — Мiкола (22 мая) з кормам. Ягорый з вадой (расой) — Мiкола з травой. Ягорый з цяплом — Мiкола (22 мая) з кормам. Ягорый з вадой (расой) — Мiкола з травой. Святы Георгiй Перамоганосец у хрысцiянскiм свеце ўшаноўваецца як ахоўнiк земляробства i жывёлагадоўлi. У дахрысцiянскiя часы папярэднiкам Георгiя (Юрая, Ягорыя) ва ўсходнiх славян быў бог Ярыла. Некалi яго звалi "Цар Лесу" i прыносiлi ахвяраваннi, каб ён захаваў хатнюю жывёлу ад ваўкоў. Сяляне верылi, што святы Ягорый, нябачны для людзей, ранiцай едзе ў поле на сваiм белым канi i пасвiць статак, ахоўвае яго ад драпежных звяроў, над якiмi ён таксама валадарыць: "Усе звяры, уся жывёла ў Ягорыя пад рукой", "Без Юр’ева загаду i шэры сыты не будзе". l Пасля зiмы на Ягорыя жывёлу першы раз гналi на поле. l Лiчылася, што той, хто ў дзень святога Ягорыя першым паспее выгнаць жывёлу ў поле, той увесь год будзе з малаком. l Юрый — свята пастухоў. Iх частавалi ў полi яечняй, адорвалi палотнамi, адзеннем i грашыма. Часам iх аблiвалi халоднай вадой, каб пастух не спаў летам, а пiльна даглядаў жывёлу. l У першы дзень выпасу жывёлы пастух павiнен быў абысцi ўвесь статак тройчы па сонцы, прытрымлiвацца ўвесь дзень посту i не браць з сабой нож i плётку. l У народнай культуры iснавала няпiсанае правiла: нi адзiн пастух не возьме новую карову ў статак пасля Юрая, iнакш увесь статак будзе пакутаваць ад нападаў ваўкоў. l Сачылi за тым, каб у гэты дзень нiхто нiчога не знёс з двара, нiчога не пазычалi i не аддавалi. Лiчылася, што любая рэч, узятая ў гэты дзень, пры пэўных рытуальных дзеяннях "перацягне дабрабыт" (г.зн. прыбытак, малако i г.д.) у сваю гаспадарку. l У гэты дзень наведвалi палеткi. Аглядаць азiмыя прыходзiлi з караваем, клалi яго на зямлю, i калi ён хаваўся ў жыце, то ўраджай абяцаў быць добрым. l У гэты дзень ранiцай трэба было абавязкова пакачацца па траве, бо "Юр’ева раса ад сурокаў, ад сямi немачаў". Такiя дзеяннi прадказвалi здароўе на ўвесь год: "быць здаровым, як Юр’ева раса". l 6 мая — дзень, калi адкупляюцца ад няшчасцяў i хваробаў. Таму нельга што-небудзь падымаць на дарозе цi скрыжаваннi дарог. l Калi дзяўчына доўгi час не магла выйсцi замуж, на Юрая трэба было абавязкова адчынiць усе замкi i запоры. Аксана КАТОВIЧ, Янка КРУК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Святы Георгiй Перамоганосец у хрысцiянскiм свеце ўшаноўваецца як ахоўнiк земляробства i жывёлагадоўлi. У дахрысцiянскiя часы папярэднiкам Георгiя (Юра
|
|