21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Прэзiдэнты Беларусi i Украiны прадоўжаць рэалiзацыю дамоўленасцяў, дасягнутых у Чарнiгаве

26.08.2009 12:10 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзiдэнты Беларусi i Украiны прадоўжаць рэалiзацыю дамоўленасцяў, дасягнутых у Чарнiгаве

Сустрэча Прэзiдэнтаў Беларусi i Украiны Аляксандра Лукашэнкi i Вiктара Юшчанкi ўчора адбылася ў Гомелi. Перагаворы ў вузкiм складзе праходзiлi ў палацы Румянцавых-Паскевiчаў.

Папярэдняя сустрэча лiдараў Беларусi i Украiны адбылася 20 студзеня гэтага года ў Чарнiгаве. Тады быў падпiсаны мемарандум памiж урадам, Нацыянальным банкам Беларусi i Кабiнетам мiнiстраў, Нацыянальным банкам Украiны па выпрацоўцы сiстэмы мераў iнтэнсiфiкацыi двухбаковага гандлёва-эканамiчнага супрацоўнiцтва ва ўмовах сусветнага фiнансава-эканамiчнага крызiсу. Цяпер праводзiцца сiстэмная работа па рэалiзацыi гэтага дакумента.

"Дзякуй, што прыехалi на не чужую для вас беларускую зямлю, — сказаў Прэзiдэнт Беларусi. — Я не толькi ўпэўнены ў тым, што мы добра правядзём нашу сустрэчу з пункту гледжання дзяржаўных iнтарэсаў, але i спадзяюся, што вы атрымаеце асабiсты iнтарэс ад знаходжання ў Гомелi, ведаючы ваша хобi — цiкавасць да мастацтва i даўнiны".

Прэзiдэнт Украiны Вiктар Юшчанка адзначыў зацiкаўленасць абмеркаваць пытаннi двухбаковага супрацоўнiцтва Беларусi i Украiны ў тым лiку ў кантэксце працэсаў еўрапейскай iнтэграцыi.

"Мне вельмi прыемна сустрэцца з вамi на беларускай зямлi, абмеркаваць палiтычны, эканамiчны i iншыя напрамкi супрацоўнiцтва, а таксама тое, як абедзве нашы дзяржавы перажываюць сусветны крызiс", — сказаў Прэзiдэнт Украiны.

У мiнулым годзе тавараабарот памiж Беларуссю i Украiнай склаў $4,9 млрд. Пры гэтым экспарт ва Украiну дасягнуў $2,8 млрд i павялiчыўся ў 1,9 раза, iмпарт — $2,1 млрд. Актыўная дынамiка росту двухбаковага гандлю з’яўляецца галоўнай рысай беларуска-ўкраiнскага ўзаемадзеяння на працягу апошнiх 6 гадоў. За гэты перыяд тавараабарот памiж краiнамi вырас больш як у 7 разоў. З кастрычнiка 2008 года ва Украiне рэзка праявiўся сусветны фiнансава-эканамiчны крызiс, якi суправаджаецца згортваннем крэдытавання эканомiкi, спадам аб’ёмаў вытворчасцi. Па вынiках трох месяцаў гэтага года тавараабарот Беларусi i Украiны скарацiўся на 54,8 працэнта ў параўнаннi з аналагiчным перыядам мiнулага года i склаў $547,8 млн.

Беларусь па-ранейшаму зацiкаўлена ў далейшым пашырэннi сумесных зборачных вытворчасцяў беларускай тэхнiкi ва Украiне, умацаваннi ўзаемадзеяння ў сферы энергетыкi. Беларусь разлiчвае на ўдзел у рэалiзацыi дзяржаўных праграм Украiны, у тым лiку ў сферы сельскагаспадарчага машынабудавання. На бягучым этапе абедзве краiны павiнны аб’яднаць намаганнi ў пераадоленнi негатыўнага ўплыву сусветнага фiнансава-эканамiчнага крызiсу. Зрабiць гэта магчыма праз нарошчванне двухбаковага гандлёва-эканамiчнага супрацоўнiцтва, пашырэнне сумесных зборачных вытворчасцяў, развiццё вытворчай навукова-тэхнiчнай кааперацыi.

"У трэцяй дэкадзе мая нашы прэм’еры павiнны абавязкова сустрэцца i прыняць рашэннi па эканамiчных i гуманiтарных праектах", — падкрэслiў беларускi лiдар, дадаўшы, што кiраўнiкi ўрадаў пачнуць рэалiзацыю дасягнутых на вышэйшым узроўнi дамоўленасцяў.

Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў, што напярэдаднi сустрэчы прэм’ераў дзвюх краiн павiнна прайсцi пасяджэнне змешанай беларуска-ўкраiнскай камiсii па гандлёва-эканамiчным супрацоўнiцтве.

Аляксандр Лукашэнка выказаў зацiкаўленасць удзельнiчаць у рэалiзацыi праектаў "Усходняга партнёрства", якiя адпавядаюць iнтарэсам беларускага народа. "Мы ўдзельнiчаем у еўрапейскiх справах не супраць каго-небудзь, а ў iнтарэсах нашага народа i эканомiкi", — падкрэслiў ён.

Звяртаючыся да Вiктара Юшчанкi, Прэзiдэнт Беларусi сказаў: "Мы вельмi ўдзячныя вам за тое, што вы многае зрабiлi, каб Беларусь была ва "Усходнiм партнёрстве".

Акрамя таго, прэзiдэнты закранулi надзённыя пытаннi ў гуманiтарнай сферы, а таксама ў жыццi беларускай i ўкраiнскай дыяспар на тэрыторыi дзвюх краiн. Кiраўнiкi дзяржаў абмеркавалi праекты па адкрыцці новых кафедраў беларускай i ўкраiнскай моваў ва ўнiверсiтэтах Украiны i Беларусi, што дасць магчымасць беларускай i ўкраiнскай нацыянальным меншасцям захоўваць свае гiстарычныя каранi, культуры i этнiчную самасвядомасць. Таксама размова iшла аб устаноўцы на тэрыторыi адна адной помнiкаў дзеячам Украiны i Беларусi, а таксама аб сумесным святкаваннi гiстарычных датаў, важных для двух брацкiх народаў.

"Ва Украiны i Беларусi няма сур’ёзных праблем ва ўзаемаадносiнах памiж народамi, — падкрэслiў Вiктар Юшчанка. — І мы павiнны цанiць гэту данасць, якая склалася гiстарычна". Прэзiдэнт Украiны падзякаваў беларускаму боку за цудоўную атмасферу яго прыёму ў нашай краiне.

Паводле паведамленняў прэс-службы Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь і БЕЛТА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сустрэча Прэзiдэнтаў Беларусi i Украiны Аляксандра Лукашэнкi i Вiктара Юшчанкi ўчора адбылася ў Гомелi. Перагаворы ў вузкiм складзе праходзiлi ў палац
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика