21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Тэма сацыяльнай адказнасці журналiста набывае асаблiвую актуальнасць у перыяд сусветнага фiнансава-э

26.08.2009 12:10 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Тэма сацыяльнай адказнасці журналiста набывае асаблiвую актуальнасць у перыяд сусветнага фiнансава-эканамiчнага крызiсу

ІV Беларускi iнфармацыйны форум "СМI ў эпоху глабальнага эканамiчнага крызiсу. Фармiраванне сацыяльных установак насельнiцтва" адкрыўся ўчора ў Мiнску. Ён праходзiць 6-7 мая ў днi ХIII Мiжнароднай спецыялiзаванай выставы "СМI ў Беларусi".

На форуме шырока прадстаўлены мiжнародныя арганiзацыi: АБСЕ, Еўракамiсiя. Партнёрамi форуму з’яўляюцца Пастаянны камiтэт Саюзнай дзяржавы, Выканаўчы камiтэт СНД, Еўразiйская акадэмiя тэлебачання i радыё, Беларускi саюз журналiстаў.

Тэма сацыяльнай адказнасцi журналiста набывае асаблiвую актуальнасць у перыяд сусветнага фiнансава-эканамiчнага крызiсу, заявiла першы намеснiк кiраўнiка Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь Наталля Пяткевiч.

"Сiтуацыя з крызiсам найбольш наглядна паказвае праблемы, якiя iснуюць у журналiстыцы. Мы сутыкаемся з больш значнымi праблемамi, чым фiнансавы крызiс, — крызiсам свядомасцi. Людзi настолькi зашораны крызiсам, што ўсе — ад пенсiянера да студэнта — ходзяць i гавораць, што ў iх крызiс", — сказала Наталля Пяткевiч.

Паводле яе слоў, супрацоўнiкi СМI павiнны разумець, што "гучныя загалоўкi, зробленыя выключна для павелiчэння тыражу, чытаюць такiя ж мацi i жонкi". "Не трэба пра нешта маўчаць, трэба думаць аб вынiках сказанага, паказанага, надрукаванага. Журналiсты чамусьцi часам забываюць, што яны як суддзi", — сказала першы намеснiк кiраўнiка Адмiнiстрацыi.

На яе думку, беларускай журналiстыцы ў адрозненне ад журналiстыкi некаторых краiн уласцiва прыстойнасць i адказнасць. "Беларусаў вызначае i прыстойнасць, i адказнасць, i гэта адбiваецца на рабоце прэсы", — сказала на заканчэнне Наталля Пяткевiч.

Сродкi масавай iнфармацыi могуць i павiнны стаць магутным кансалiдуючым фактарам у перыяд глабальнага эканамiчнага крызiсу, заявiў мiнiстр iнфармацыi Беларусi Уладзiмiр Русакевiч на адкрыццi IV Беларускага iнфармацыйнага форуму.

Паводле слоў мiнiстра, у цяперашнiх умовах СМI павiнны не толькi захаваць патэнцыял, але i набыць новае дыханне. Праблема мае глабальны характар, таму пераадолець яе можна толькi разам, перакананы Уладзiмiр Русакевiч. Важна, каб сродкi масавай iнфармацыi сумленна служылi сваiм чытачам, усебакова i аб’ектыўна асвятлялi падзеi.

Iнфармацыйная прастора Беларусi адкрыта для партнёрства, i сведчанне таго — распаўсюджванне ў рэспублiцы больш як 6 тыс. замежных газет i часопiсаў, а таксама 90 тэле- i радыёканалаў, адзначыў Уладзiмiр Русакевiч.

СМI у Беларусi — адзiн з сегментаў, якi развiваецца, у рэспублiцы зарэгiстравана больш як 1300 сродкаў масавай iнфармацыi. У 2008 годзе агульны разавы тыраж друкаваных СМI склаў 14 млн экзэмпляраў. У краiне транслююцца пяць агульнанацыянальных тэлеканалаў, два сумесныя беларуска-расiйскiя — "НТБ-Беларусь" i "РТР-Беларусь", а таксама тэлеканалы "Мiр" i ТРА Саюза, працуюць больш як 130 кабельных аператараў, 30 ФМ-станцый. Нацыянальнае тэлебачанне пераходзiць у лiчбавы фармат. Беларускiя недзяржаўныя СМI складаюць больш як дзве трэцi агульнай колькасцi.

Паводле слоў Уладзiмiра Русакевiча, правядзенне Беларускага iнфармацыйнага форуму сведчыць аб жаданнi Беларусi актыўна развiваць супрацоўнiцтва ў iнфармацыйнай сферы i кансалiдаваць намаганнi ў вырашэннi агульных праблем i задач.

"Адказнасць СМI ва ўмовах няпростай кан’юнктуры шматразова ўзрастае, бо сказанае няправiльна слова вядзе да нервовасцi i яшчэ больш цяжкiх наступстваў для эканомiкi любой краiны", — лiчыць намеснiк мiнiстра эканомiкi Беларусi Андрэй Тур.

Пераадолець наступствы глабальнага фiнансава-эканамiчнага крызiсу ўдасца толькi канструктыўным, а не канфрантацыйным шляхам. Такую думку выказаў дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Беларусi i Расii Павел Барадзiн.

"Мы павiнны сабрацца i дамовiцца, i толькi такiм чынам удасца пераадолець крызiс", — сказаў Павел Барадзiн. На яго думку, сутнасць сусветнага крызiсу заключаецца не столькi ў эканомiцы, колькi ў сферы тэрытарыяльнай i рэсурснай.

Сродкi масавай iнфармацыi могуць адыграць вельмi важную ролю ў пераадоленнi наступстваў глабальнага фiнансавага i эканамiчнага крызiсу, перакананы кiраўнiк офiса АБСЕ ў Беларусi Ганс-Ёген Шмiт.

БЕЛТА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
ІV Беларускi iнфармацыйны форум "СМI ў эпоху глабальнага эканамiчнага крызiсу. Фармiраванне сацыяльных установак насельнiцтва" адкрыўся ўчор
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика