21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Аляксандр Лукашэнка гатовы запрашаць апазіцыю да сумеснага вырашэння пытанняў у iнтарэсах народа

26.08.2009 12:10 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аляксандр Лукашэнка гатовы запрашаць апазіцыю да сумеснага вырашэння пытанняў у iнтарэсах народа

Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка гатовы запрашаць апазiцыю да сумеснага вырашэння пытанняў у iнтарэсах народа. Аб гэтым ён заявiў у iнтэрв’ю iнфармацыйнаму агенцтву "Рэйтэр".

"Калi ў нашай краiне ёсць грамадзяне, якiя могуць i здольныя вырашаць якiя-небудзь пытаннi ў iнтарэсах нашага народа, мы з вялiкiм задавальненнем сумленна, адкрыта гатовы iх да гэтага працэсу далучаць", — сказаў кiраўнiк дзяржавы.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкi, некаторыя апазiцыйныя лiдары адкрыта просяцца на работу. "Такi працэс iснуе, — сказаў кiраўнiк дзяржавы. — Папрацуйце спачатку, пакажыце, цi можаце вы працаваць, або таму, што вы апазiцыянер, давайце адразу вас ва ўрад. Давайце па спецыяльнасцi пачынайце працаваць, мы не будзем гэтаму перашкаджаць, будзем назiраць за вамi i вельмi хутка пойдзеце па службовай лесвiцы, калi вы сябе пакажаце".

Закрануўшы тэму дванаццацi патрабаванняў Еўрасаюза адносна Беларусi, Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што гэтыя ўмовы "нарадзiлiся ў Беларусi" апазiцыйнымi лiдарамi. "Гэта не вашы еўрапейскiя патрабаваннi. Гэта тут напiсалi i перадалi туды. Але, ведаеце, не вялiкага розуму людзi, якiя рэкамендавалi кiраўнiкам Еўрасаюза гэта выкарыстоўваць у адносiнах з Беларуссю. Гэта настолькi наiўныя i непрымальныя для нас прапановы, што проста смешна. І сфармiравалi iх людзi, якiя не хацелi паляпшэння адносiнаў Беларусi з Еўрапейскiм саюзам, таму яны прапанавалi вашым палiтыкам заведама непрымальныя рэчы для нас, для кiраўнiцтва краiны i для беларускага грамадства, для беларускага народа. Мы добра ведаем гэтыя патрабаваннi: зламаць выбарнае заканадаўства, зламаць заканадаўства аб сродках масавай iнфармацыi, усё адмянiць, усё распусцiць i гэтак далей", — сказаў Прэзiдэнт.

Пры гэтым ён адзначыў, што ў Беларусi "прыкладна такое заканадаўства па асноўных пытаннях, як у суседнiх дзяржавах". "Але чаму ў Расii вы не патрабуеце зламаць заканадаўства? Яно ў iх яшчэ больш жорсткае. Чаму вы зыходзiце з двайных стандартаў? Пытанне? Пытанне!" — заўважыў беларускi лiдар.

"У нас нармальнае заканадаўства, ёсць практыка яго рэалiзацыi. Я не думаю, што яны горшыя, чым у якой-небудзь краiне Еўрапейскага саюза. Нас папракаюць у тым, што мы там недзе вельмi жорстка абыходзiмся з правапарушальнiкамi, дэманстрантамi i iншае. Але за маё жыццё дыктатар Лукашэнка нi разу не прымянiў слёзатачывы газ i вадамёты. Нi разу! А ў дэмакратычнай Еўропе мы гэта перыядычна назiраем, у тым лiку ў "апоры" дэмакратыi — Злучаных Штатах Амерыкi. Скажыце, што не так? Таму давайце вось тут будзем апеляваць фактамi", — сказаў Прэзiдэнт.

Ён таксама дадаў, што не мае намеру адмовiцца ад стабiльнасцi, якая сёння iснуе, i зрабiць якi-небудзь крок, якi пагоршыць унутраную палiтычную або эканамiчную сiтуацыю ў краiне. Гаворачы аб неабходнасцi правядзення рэформаў у Беларусi, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ўдасканаленне палiтычнага i эканамiчнага жыцця патрэбна заўсёды ў любой дзяржаве.

Беларусь гатова да нармалiзацыi адносiнаў са Злучанымi Штатамi Амерыкi. Пры гэтым пачынаць весцi дыялог неабходна, вярнуўшыся на пазiцыi да ўвядзення санкцый у адносiнах да беларускiх прадпрыемстваў. Гаворачы аб магчымасцi вяртання ў Беларусь пасла ЗША, Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў: "Калi пасол вернецца для таго, каб краiна прадоўжыла санкцыi супраць нашай Беларусi, то навошта тут пасол i ўвогуле гэта пасольства? А калi амерыканцы хочуць з намi супрацоўнiчаць, бачаць у нас партнёра, бачаць настолькi сваiм партнёрам Беларусь, што тут трэба мець паўнакроўнае пасольства i пасла, — калi ласка, мы заўсёды "за". Але толькi трэба вярнуцца хоць бы на тыя пазiцыi, што былi год цi два таму, калi яны пачалi ўводзiць супраць нас санкцыi".

Аляксандр Лукашэнка выказаў надзею, што пры новым Прэзiдэнце ЗША Бараку Абаме дзвюм краiнам удасца рушыць наперад у адносiнах. "Абаме будзе вельмi няпроста пераламаць палiтыку i тэндэнцыi, якiя былi, iнерцыю ў такой краiне, як ЗША. Але калi ён будзе iсцi гэтым шляхам, зрухi будуць. Будуць i ў адносiнах да Беларусi ў тым лiку, таму што ён разумны чалавек", — сказаў кiраўнiк беларускай дзяржавы.

"Як мне Дзмiтрый Мядзведзеў пра яго расказваў, Барак Абама вельмi лагiчны, разумны, успрымальны чалавек. Ён разумее, умее слухаць, рабiць пэўныя вывады. Калi ён такi, чаго ён павiнен бiцца з Беларуссю? Якую ўжо вялiкую шкоду ад Беларусi можа атрымаць Амерыка? Нiякай. А карысцi значна больш", — заўважыў беларускi лiдар.

Аляксандр Лукашэнка перакананы, што наперадзе ў Беларусi i ЗША добрыя адносiны. "Напэўна, настаў той час, i Гасподзь дакладна вырашыў, што хопiць, давайце сядайце, размаўляйце i рабiце адносiны лепшымi ў iмя мiру i народаў. Дрэннае, яно заўсёды прыйдзе, як гэты фiнансавы i эканамiчны крызiс. А вось тое, што мы можам зрабiць добрае, гэта трэба цяпер рабiць", — адзначыў кiраўнiк дзяржавы.

Што ж датычыцца адносiнаў Беларусi з Еўрасаюзам, то Прэзiдэнт лiчыць, што яны яшчэ не набылi "незваротнага характару ў плане канчатковага паляпшэння". Паводле яго слоў, ёсць вельмi добрыя станоўчыя тэндэнцыi, i калi яны замацуюцца, Еўропа толькi выйграе ад гэтага.

Прэзiдэнт Аляксандр Лукашэнка лiчыць Беларусь iдэальным месцам для сустрэчы Патрыярха Рускай праваслаўнай царквы i Папы Рымскага. Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў, што Беларусь з’яўляецца перакрыжаваннем культур i рэлiгiй, праваслаўя i каталiцызму. "Можна гэта зрабiць у Маскве, але гэта край. Можна ў Рыме, гэта другi край. Але вось тут, у Беларусi, святым месцы, дзе няма рознiцы памiж католiкамi, праваслаўнымi, дзе людзi жывуць у дабры, мiры i згодзе, гэта было б iдэальнае месца для сустрэчы", — лiчыць Прэзiдэнт. У той жа час Аляксандр Лукашэнка заявiў, што не трэба разглядаць гэту прапанову як палiтычны крок. "Нiякай тут палiтыкi няма! Ну, калi не адбудзецца сустрэча, гэта шмат шкоды мне асабiста, маёй палiтыцы не нанясе. Дрэнна будзе для народаў, для католiкаў, для праваслаўных, што не сустракаюцца кiраўнiкi гэтых канфесiй. Столькi пытанняў — i не сустракаюцца, — сказаў Прэзiдэнт. — Няма тут нiякай палiтыкi! Ёсць жаданне, каб мы не глядзелi адзiн на аднаго здалёк, праз агароджу праблем. Праблемы трэба вырашаць седзячы за агульным сталом". "Няхай калi не пры Лукашэнку, няхай пасля мяне адбудзецца гэта сустрэча, няважна, галоўнае, каб сустрэча адбылася, i менавiта на гэтай светлай, святой беларускай зямлi", — дадаў кiраўнiк дзяржавы.

Паводле паведамленняў прэс-службы Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь і БЕЛТА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка гатовы запрашаць апазiцыю да сумеснага вырашэння пытанняў у iнтарэсах народа. Аб гэтым ён заявiў у iнтэрв’ю iнф
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика