21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Лавіць сеткамi можна. Калi iх выдасць рыбгас

26.08.2009 12:10 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Лавіць сеткамi можна. Калi iх выдасць рыбгас

У нумары "Звязды" ад 17 красавiка пад рубрыкай "Ёсць праблема!" быў надрукаваны матэрыял "Сетка сумненняў". У iм паведамлялася, што сёлета ў некаторых рыбгасах у якасцi эксперыменту падчас сезона платнай рыбалкi на закрытых сажалкавых вадаёмах будзе дазволена лоўля рыбы з дапамогай сетак. Паколькi сажалкi рыбгасаў не адносяцца да рыбалоўных угоддзяў i Правiлы вядзення рыбалоўнай гаспадаркi i рыбалоўства на iх не распаўсюджваюцца, нiякiх парушэнняў, як мы пiсалi, тут няма. Праблему ўбачылi ў iншым. Фiзiчным асобам ужо колькi гадоў запар забаронены продаж рыбалоўных сетак i сеткаматэрыялаў. Значыць, ахвотны скарыстаць магчымасць палавiць рыбку сеткамi на закрытых сажалкавых вадаёмах, у выпадку нават простага свайго з’яўлення на людзях з гэтымi прыладамi рыбалоўства, будзе аўтаматычна лiчыцца парушальнiкам заканадаўства? Правамернасць пастаноўкi такога пытання была прызнана цалкам лагiчнай i справядлiвай работнiкамi Дзяржаўнай iнспекцыi аховы жывёльнага i раслiннага свету пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь. Адтуль мы атрымалi наконт вырашэння згаданай сiтуацыi i больш разгорнуты каментар.

"...На падставе пункта 127 Правiлаў вядзення рыбалоўнай гаспадаркi i рыбалоўства, у рыбалоўных угоддзях дазваляецца выкарыстоўваць для аматарскага рыбалоўства нахлыставыя, паплаўковыя i донныя вуды ўсiх сiстэмаў, спiнiнгi, кружкi, дарожкi, жарлiцы, стрэльбы i пiсталеты для падводнага палявання, сачкi i пад’ёмныя сеткi для лоўлi рыбы, што выкарыстоўваецца ў якасцi прынады, сачкi для пад’ёму з вады рыбы. Весцi аматарскае рыбалоўства прыладамi рыбалоўства з сеткаматэрыялаў, за выключэннем раней названых, рыбаловам забараняецца. Акрамя таго, у адпаведнасцi з падпунктам 134.9, забараняецца знаходжанне ў рыбалоўных угоддзях або на прылеглай да iх тэрыторыi на адлегласцi да аднаго кiламетра ад берагавой лiнii рыбалоўных угоддзяў з забароненымi прыладамi рыбалоўства, у тым лiку з сеткамi.

Згодна з Правiламi, да рыбалоўных угоддзяў адносiцца частка тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь (вадаёмы i вадацёкi), якая з’яўляецца асяроддзем пражывання рыбы або мае значэнне для яе размнажэння, нагулу, зiмоўкi, мiграцыi, за выключэннем штучных вадаёмаў (сажалак), якiя выкарыстоўваюцца для рыбаводства. Адпаведна, на вадаёмы, што выкарыстоўваюцца для мэтаў рыбаводства, Правiлы не распаўсюджваюцца. Пры гэтым юрыдычныя асобы, якiя займаюцца вырошчваннем i развядзеннем таварнай рыбы i рыбапасадачнага матэрыялу, маюць права арганiзоўваць платнае аматарскае рыбалоўства на асобных сажалках сваiх гаспадарак.

У той жа час... рэалiзацыя рыбалоўных сетак i сеткаматэрыялаў вядзецца юрыдычным асобам пры прад’яўленнi iмi дагавораў арэнды рыбалоўных угоддзяў для вядзення рыбалоўнай гаспадаркi. У мэтах узмацнення дзяржаўнага кантролю ў галiне аховы i выкарыстання жывёльнага свету, папярэджання незаконнай здабычы рыбы i iншых водных жывёл выключаецца рэалiзацыя сетак фiзiчным асобам.

Такiм чынам, юрыдычныя асобы, якiя займаюцца вырошчваннем i развядзеннем таварнай рыбы i рыбапасадачнага матэрыялу, на сажалках сваiх гаспадарак могуць арганiзоўваць платнае аматарскае рыбалоўства з выкарыстаннем рыбаловамi-аматарамi (грамадзянамi) прыладаў рыбалоўства з сеткаматэрыялаў толькi пры ўмове выдачы гэтых прыладаў рыбалоўства суб’ектамi гаспадарання, якiмi гэты вiд рыбалоўства арганiзаваны.

Тлумачэннi па гэтым пытаннi Дзяржаўнай iнспекцыяй накiраваны ў Мiнiстэрства сельскай гаспадаркi i харчавання".

Сяргей РАСОЛЬКА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У нумары "Звязды" ад 17 красавiка пад рубрыкай "Ёсць праблема!" быў надрукаваны матэрыял "Сетка сумненняў". У iм паведам
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика