Што з домам, дзе нарадзіўся Дубоўка?
Што з домам, дзе нарадзіўся Дубоўка?
"Звязда" атрымала лiст ад чытача, якi прасiў праiнфармаваць: што адбылося з домам, дзе нарадзiўся знакамiты беларускi паэт, празаiк, перакладчык, крытык Уладзiмiр Мiкалаевiч Дубоўка? Цi згарэў, цi родзiчы яго прадалi? Паэт нарадзiўся ў 1900 годзе ў вёсцы Агароднiкi Вiлейскага павета. Цяпер гэта Пастаўскi раён. Па каментарый я звярнуўся да намеснiка старшынi Пастаўскага раённага выканаўчага камiтэта Ядзвiгi КЕЙЗІК. — Я ўжо больш за 30 гадоў працую ў раёне i магу адзначыць наступнае: i на той час ужо не было дома ў вёсцы Агароднiкi, дзе нарадзiўся Дубоўка. Яго сваякi на месцы падмурка пабудавалi новы дом, якi потым прадалi, — распавядае Ядзвiга Эдмундаўна. — Затое захавалiся бярозы. Да гэтых дрэў мы прывозiм дэлегацыi краязнаўцаў, гiсторыкаў. У Паставах iмя Дубоўкi носiць дзiцячая бiблiятэка, вулiца. На фасадзе бiблiятэкi ёсць адпаведная шыльда. Адказваючы на пытаннi "Звязды", намеснiк старшынi адзначыла, што вёска Агароднiкi невялiкая. Усяго дамоў дзесяць. Памятнага знака, прысвечанага паэту, там няма. Затое выдадзена кнiга, прысвечаная яго творчай дзейнасцi. У раёне святкаваўся юбiлей славутага земляка. Аляксандр ПУКШАНСКI.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Звязда" атрымала лiст ад чытача, якi прасiў праiнфармаваць: што адбылося з домам, дзе нарадзiўся знакамiты беларускi паэт, празаiк, перакла |
|