Мы жылі на вулiцы Выдавецкай...
Мы жылі на вулiцы Выдавецкай...
Пабываўшы ў Нацыянальным выставачным цэнтры "Белэкспа" на адкрыццi трынаццатай
мiжнароднай спецыялiзаванай выставы "СМІ ў Беларусi 2009" i сустрэўшыся з журналiстамi
газеты "Звязда", я яшчэ больш яскрава адчуў: калектыў газеты клапоцiцца, каб чытачы
аператыўна даведвалiся пра самыя актуальныя падзеi ў жыццi краiны, каб расказ
пра гэтыя падзеi быў яркiм i пераканаўчым. Мне падабаецца, што ў "Звязде" вядзецца
вялiкая праца па патрыятычным выхаваннi моладзi, тут заўжды вельмi ўважлiва ставяцца
да ветэранаў Вялiкай Айчыннай, да нашчадкаў патрыётаў-падпольшчыкаў. Тэма памяцi
аб патрыётах — адна з галоўных на старонках газеты. I гэта невыпадкова. I сама
газета "Звязда" друкавалася ў падполлi.
Мой бацька, Александровiч Хасень Мустафавiч, набiраў i друкаваў 2-i, 3-i i 4-ы нумары падпольнай газеты. Мы жылi на вулiцы Выдавецкай. Насупраць нашай кватэры, побач з гестапа, знаходзiўся невялiкi драўляны дамок, дзе газета друкавалася. Гэты дамок увайшоў у слаўную гiсторыю горада-героя Мiнска. Не раз яго малявалi мастакi, наведвалi экскурсанты. Але, на жаль, гэты дамок не захаваўся, няма на карце горада Мiнска i вулiцы Выдавецкай. Цяпер на тым месцы знаходзiцца памятны знак. Было б гiстарычна апраўдана i справядлiва, каб вулiцы Цнянскай вярнуць ранейшую назву Выдавецкая. Наблiжаецца 65-я гадавiна вызвалення Беларусi. На галоўнай плошчы сталiцы — плошчы Незалежнасцi — усталяваны помнiк журналiстам-падпольшчыкам на месцы, дзе 26 мая 1942 г. загiнуў рэдактар першага нумара падпольнай газеты "Звязда" Герой Савецкага Саюза Уладзiмiр Амельянюк. Аднак помнiк выглядае недагледжаным. Адсутнiчаюць прозвiшчы падпольшчыкаў-патрыётаў Александровiча Хасеня Мустафавiча i iншых, пашкоджана дэкаратыўная плiтка. Было б вельмi добра, каб былi адноўлены шыльды з прозвiшчамi падпольшчыкаў. Александровiч Барыс Хасанавіч.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пабываўшы ў Нацыянальным выставачным цэнтры "Белэкспа" на адкрыццi трынаццатай мiжнароднай спецыялiзаванай выставы "СМІ ў Беларусi 2009 |
|