21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

...

26.08.2009 12:10 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

...

Споўнiлася 105 гадоў з дня нараджэння Паўлюка Труса, вядомага беларускага паэта. Памёр у 1929 годзе ад тыфу. Яго iмем названы Уздзенская раённая бiблiятэка i вулiца ў Гомелi.

Трохгадовая дзяўчынка з Брэста была смяротна траўмаваная тэлевiзарам, якi ўпаў з тумбы. Трагедыя адбылася на вачах бацькоў. Маладая сям’я мае яшчэ адно малое дзiця. Праверку праводзiць пракуратура Маскоўскага раёна Брэста.

У памежным пункце пропуску "Варшаўскi мост" супрацоўнiкамi Брэсцкай мытнi спынена спроба вывазу за мяжу буйной сумы незадэклараванай валюты. У багажы грамадзянiна Расii было выяўлена 43,8 тыс. еўра. Грошы былi схаваныя ў адной з кнiг, дзе папярэдне была выразаная частка старонак па памеры купюр. Мужчыну выдала хваляванне, якое не засталося незаўважаным супрацоўнiкам мытнi.

Шэсць месяцяў арышту атрымаў жыхар Оршы за пагрозы забiць былую жонку. Папужаць жанчыну ён вырашыў ноччу — разведзеныя сужэнцы жылi ў адной кватэры. Ён прыставiў да яе галавы самаробны пiсталет i прапанаваў развiтацца з малой дачкой, якая прачнулася. Ён быў цвярозы. Раней аршанец прыцягваўся да адказнасцi за пагрозы ў адрас жонкi i за яе збiццё, але без пазбаўлення волi. На гэты раз суд прыгаварыў яго да паўгода арышту.

Пiсталет, бiту i нож выкарыстоўвалi трое мiнскiх школьнiкаў пры рабаўнiцкiх нападах. Пры дапамозе гэтага арсенала яны адабралi адзенне ў двух 16-гадовых i двух 18-гадовых жыхароў Мiнска. Узбуджана крымiнальная справа.

Учора прэм’ер-мiнiстр Украiны Юлiя Цiмашэнка прыйшла на пасяджэнне Кабмiна з новай прычоскай i без прывычнай касы. Днём нараджэння касы прынята лiчыць 19 красавiка 2001 года, калi Цiмашэнка ўразiла ўдзельнiкаў Кангрэса арганiзацый Украiны сваiм новым iмiджам. Такiм чынам, восем гадоў каса была яе вiзiтнай карткай.    

   

 

    ПОЎНЫ АБЗАЦ

 

49-гадовы таксiст з аргенцiнскага гарадка Ла-Плата знайшоў у сябе ў салоне партфель з 35 тыс. долараў, якiя забыў у яго машыне адзiн пенсiянер. Пацярпелы адразу ж звярнуўся ў палiцыю, якая адмовiлася яму дапамагчы. Але пенсiянера выратаваў таксiст. Ён сам знайшоў свайго пасажыра па дакументах, якiя былi ў партфелi, i аддаў яму грошы. Шчаслiвы пенсiянер вырашыў узнагародзiць сумленнага таксiста сумай у 3500 долараў, што складае 10 % ад вернутых грошай. Але журналiсты, якiя даведалiся пра гэтую гiсторыю, заявiлi, што 3500 — занадта мала для такога сумленнага чалавека, i аб’явiлi аб зборы сродкаў для яго. На рахунак паступiла больш за 3 тыс. долараў, таксiсту падарылi таксама 20 аўтамабiльных шынаў, талоны на 10 сеансаў заспакаяльнага масажу, а яго дзецям прапанавалi бясплатна прайсцi курс французскай мовы.

 

 

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора прэм’ер-мiнiстр Украiны Юлiя Цiмашэнка прыйшла на пасяджэнне Кабмiна з новай прычоскай i без прывычнай касы. Днём нараджэння касы прынята лiчыць
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика