21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Аляксандр Лукашэнка: я адкрываю новую старонку ва ўзаемаадносiнах з дыппрадстаўнiкамi

26.08.2009 12:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аляксандр Лукашэнка: я адкрываю новую старонку ва ўзаемаадносiнах з дыппрадстаўнiкамi

Неабходна дабiцца поўнай яснасцi ва ўсiх пытаннях, якiя iснуюць у адносiнах памiж Беларуссю i Расiяй. Аб гэтым кiраўнiк беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявiў 7 мая на сустрэчы з Надзвычайным i Паўнамоцным Паслом Расiйскай Федэрацыi ў Рэспублiцы Беларусь Аляксандрам Сурыкавым.

"Перакананы, што пасля нашай сустрэчы вы даведзяце да кiраўнiцтва Расiйскай Федэрацыi вычарпальную iнфармацыю, каб памiж Мiнскам i Масквой было больш разумення па тых цi iншых пытаннях". Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ён адкрывае новую старонку ва ўзаемаадносiнах з замежнымi дыпламатамi. Пры гэтым, звяртаючыся да расiйскага пасла, Прэзiдэнт заўважыў: "Вы да iншаземцаў не належыце. Тым не менш, вы прадстаўляеце самы блiзкi нам народ — народ Расii, а таму я i вырашыў пакласцi пачатак гэтай традыцыi менавiта сустрэчай з вамi". "Я хацеў бы, каб наша шчырая i цёплая размова паклала добры пачатак традыцыi ўзаемаадносiнаў з пасламi замежных дзяржаў", — падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы.

Карыстаючыся выпадкам, Прэзiдэнт заклiкаў кiраўнiкоў дыпламатычных прадстаўнiцтваў у Беларусi да больш iнтэнсiўнай i адкрытай размовы з iм. "Я прапаную ўсiм паслам, каб яны больш задавалi мне пытанняў — i тады менш будзе недагаворанасцi i недастатковага разумення". Ён растлумачыў, што, каб пазбегнуць iнсiнуацый у СМІ i ў палiтычных колах, ён гатовы адказаць сумленна на любыя пытаннi замежных дыппрадстаўнiкоў. "Гэта датычыцца ўсiх сфераў, — падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы. — Напрыклад, я гатовы расказаць вам пра мiнулую сустрэчу з Прэзiдэнтам Украiны, пра перспектывы нашага ўдзелу ва "Усходнiм партнёрстве", а таксама пра любыя кадравыя назначэннi". Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкi, ён гатовы прыслухоўвацца да меркаванняў паслоў адносна тых або iншых назначэнняў на дзяржаўныя пасады.

У сваю чаргу пасол Расii назваў рашэнне Прэзiдэнта Беларусi аб серыi сустрэч з дыппрадстаўнiкамi вельмi правiльным i своечасовым, асаблiва на фоне глабальнага эканамiчнага крызiсу. Пасля пратакольнай сустрэчы Аляксандр Лукашэнка i Аляксандр Сурыкаў прадоўжылi размову ў фармаце сам-насам у кабiнеце Прэзiдэнта.

Паводле паведамленняў прэс-службы Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь і БЕЛТА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Неабходна дабiцца поўнай яснасцi ва ўсiх пытаннях, якiя iснуюць у адносiнах памiж Беларуссю i Расiяй. Аб гэтым кiраўнiк беларускай дзяржавы Аляксандр
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика