На святы будзе цёпла, але магчымыя дажджы
На святы будзе цёпла, але магчымыя дажджы
Сёння ўдзень дажджы спыняцца, паведамiла рэдакцыi галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Вольга Фядотава. Тэмпература ўдзень у пятнiцу 17—22 градусы. Захаваецца няўстойлiвы характар надвор’я. У ноч на 9 мая невялiкiя ападкi будуць назiрацца толькi ў заходнiх раёнах, а вось удзень у суботу кароткачасовыя дажджы i навальнiцы чакаюцца месцамi па краiне ўжо амаль паўсюдна. Тэмпература 9 мая ўначы 4—11, удзень — 18—24, па паўднёвым усходзе да 26 градусаў. У Дзень Перамогi ў сталiцы — кароткачасовыя дажджы i навальнiцы. Тэмпература — 20—22 градусы. У нядзелю стане крыху цяплей. Аднак менавiта 10 мая да нас завiтае чарговая порцыя вiльготнага паветра. Таму ўдзень па заходняй палове краiны чакаюцца кароткачасовыя дажджы i навальнiцы. Тэмпература ўначы 5—11, удзень — 20—26... У пачатку наступнага тыдня захаваецца няўстойлiвае надвор’е, часам будуць iсцi кароткачасовыя дажджы, магчыма з навальнiцамi. Тэмпература ў панядзелак i аўторак уначы 8—15, удзень — 15—23. Аднак ужо ў сераду стане халадней, калi тэмпература ўдзень знiзiцца да 13—18... Сяргей КУРКАЧ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння ўдзень дажджы спыняцца, паведамiла рэдакцыi галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Вольга Фядотава. Тэмпература ўдзень у пятнiцу 17—2 |
|