21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Франтавы шафёр Вольга

26.08.2009 12:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Франтавы шафёр Вольга

Вользе Аксенцьеўне Андрасюк 94 гады. Яе ведаюць у акрузе. Маладыя гаспадары на ўездзе ў вёску Сакалова, да якiх давялося звярнуцца з пытаннем, дзе жыве гераiчная бабулька, не без задавальнення тлумачылi, як лепш знайсцi хату. А перад гэтым на пошце развеялi ўсе сумненнi: абавязкова наведайце бабулю Вольгу, яна цiкавы, харошы чалавек, пры добрай памяцi, усё раскажа.

Хата ветэрана была на рагу вулiцы. Агарод дагледжаны, клумба перад вокнамi расквечаная стракатымi краскамi, а каля плота ўздымаюцца кусты ружаў. У двары стаяла металiчнага колеру iншамарка. Яе водзiць дачка былой франтавiчкi Зоя Яўгенаўна. Яна ўжо практычна тут i жыве. Пайшла на пенсiю, хоць можна было яшчэ працаваць, i перасялiлася ў вёску, бо мацi адной стала цяжка. А пераехаць у Брэст, жыць на паверсе — гэта Вользе Аксенцьеўне было не пал сiлу.

Тут яе дом, тут прайшло жыццё, хоць свет пабачыла, Еўропу прайшла. Бiяграфiя ў гэтай маленькай кволай жанчыны надзвычай багатая. Нарадзiлася ў Жабiнкаўскiм раёне ў 1915 годзе. Добра памятае панскую Польшчу. Давялося служыць у паноў. Многiя дзяўчаты з навакольных вёсак уладкоўвалiся на службу ў Брэсце, каб зарабiць сабе на жыццё. Працавала ў адных гаспадароў i Вольга. Гатавала, мыла, словам, усю работу па гаспадарцы вяла. Калi прыйшла ў 39-м савецкая ўлада, у горад наехала шмат вайскоўцаў. Адзiн прыезджы ваенны ўрач упадабаў невялiчкага росту сцiплую вясковую прыгажуню. Пажанiлiся, i перад самай вайной павёз ён маладую жонку ў свой казацкi край — Растоўскую вобласць. Нялёгка было дзяўчыне з палескай вёскi прывыкаць да новых мясцiнаў. Вольга скончыла польскую школу, добра ведала па-польску. А вось яе руская была, мякка кажучы, недасканалая. Там адразу i прыляпiлася да яе мянушка — "палячка". Мужу многiя адкрыта казалi: "Прывёз нейкую палячку з краю свету, цi табе чарнабровай казачкi не знайшлося?" Але пакуль муж быў побач, на гэта не зважала.

Яго мабiлiзавалi ў першыя днi вайны, i лiтаральна праз месяц прыйшла пахаванка: шпiталь бамбiлi, бомба трапiла ў аперацыйную. Свякроў, якая i да таго не вельмi прыязна ставiлася да маладой нявесткi, сказала: iдзi куды хочаш, ты мне непатрэбная. А куды выпадала iсцi? Родныя мясцiны былi даўно пад немцам, звестак адтуль нiякiх. Вось i вырашыла, што засталося ёй iсцi на фронт, а там што будзе, тое будзе. У ваенкамаце якраз набiралi групу дзяўчат на курсы вадзiцеляў, туды i накiравалi Вольгу Шумчанку (гэта яе прозвiшча па першым мужу). Праўда, кiраўнiк курсаў спачатку выказваў сумненнi з-за яе маленькага росту, але яна паказала сябе здольнай вучанiцай. "Вельмi цяжка было запомнiць назвы дэталяў па-руску, — расказвае Вольга Аксенцьеўна, машына здавалася мне вялiкай i цяжкай — да апошняга спадзявалася, што не пасадзяць за руль, а, можа, дзе на кухню накiруюць". Справа гэта для яе была больш прывычнай. "І на вайне нехта ж павiнен гатаваць для салдатаў", — разважала. Але начальству было, як заўжды, лепш вiдаць. I пасля паскораных курсаў маладога кiроўцу пасадзiлi за руль амерыканскага "Шэўрале". На iм i прайшла ўсю вайну: ад Севастопаля да Кёнiгсберга.

— На перадавой я не была, — гаворыць бабуля Вольга. — Толькi падвозiла снарады да лiнii фронту, а адтуль забiрала параненых".

— Як гэта не была!? — пярэчыць дачка. — А снарады куды вазiла? А параненых адкуль забiрала? А раненне дзе атрымала?

— Да самой перадавой было прыкладна як ад нас да Хмелева, кiламетраў пяць, — любiць дакладнасць франтавы шафёр. — Вядома, небяспека iснавала заўсёды. Але ж нам не тое, што салдацiкам пад кулямi i снарадамi. Колькi я iх перавазiла соцень, а можа тысяч, хiба цяпер успомнiш?..

Быў у франтавой бiяграфii Вольгi Шумчанкi эпiзод, якi застаўся ў памяцi дзякуючы калектыўнаму здымку. Выпадкова, едучы па дарозе, звярнула ўвагу на нейкi незвычайны курган зямлi. Прыгледзелася: тырчаць дрэнна прысыпаныя ногi, рукi. Потым высветлiлася, што гэта месца масавага расстрэлу невiнаватых людзей. Далажыла камандаванню. Пасля гэтага ахвяраў фашызму пахавалi як належыць, у брацкай магiле, паставiлi часовы знак-абелiск. А ёй аб’явiлi падзяку.

Свой святочны пiнжак з узнагародамi Вольга Андрасюк апранае рэдка, калi паклiчуць на якую ўрачыстасць. А ззяюць на iм усе медалi салдацкай доблесцi: "За адвагу", за ўзяцце асобных гарадоў. "А ордэн Чырвонай Зоркi за што?" — цiкаўлюся.

— За пераправу, — адказвае. Зараз ужо блытаецца ў памяцi, на якой рацэ гэта было. Памятаю, мост разбамбiлi, камандзiр палка загiнуў. А дакументы нейкiя важныя трэба было ў штаб тэрмiнова даставiць. Шафёр забiтага адмовiўся ехаць у рэчку на легкавушцы — гэта ж пагiбель немiнучая. Да мяне падбег старшы па званнi, хто там заставаўся, i спытаў: "Паедзеш?". Не, ён не загадваў, прасiў. Я падумала, што вяртацца няма куды, што сталася з роднымi, не ведаю. Перахрысцiлася i скочыла ў машыну. Афiцэр, што сеў у кабiну з дакументамi, нават фуражку перавярнуў брылём назад — на ўдачу. На вайне шмат было забабонаў, а вось зусiм нявернiкаў я там не сустракала... Словам, Бог дапамог. Прарвалiся мы ўброд. Дакументы прывезлi. А потым мяне ў штаб клiчуць. Там генералы, палкоўнiкi сядзяць, у мяне i каленi затрэслiся. Адзiн з iх звяртаецца да мяне: "Якую ўзнагароду хочаш, дзяўчына? Ты заслужыла любую". Сказала першае, што ў галаву прыйшло: ордэн Чырвонай Зоркi. Тут жа мне выпiсалi пасведчанне i прышчапiлi ордэн на гiмнасцёрку. Дакументы, вiдаць, вельмi важнымi аказалiся. Калi б я сказала — Зорку Героя, мусiць, не пашкадавалi б. Але мне былi, што так будзе нясцiпла...

— Вось бачыш, мама, — са шкадаваннем заўважае дачка, — Зорку Героя ты заслужыла, а каб яна ў цябе была, iншае стаўленне было б i да цябе.

— Не трэба грашыць, Зоечка, — кажа мацi. — Не забываюць пра мяне, што трэба, дапамагаюць, пенсiя добрая. А ўзнагародаў i так поўны жакет.

Зоя Яўгенаўна ўдакладняе, што яна не скардзiцца, але аднойчы, калi ветэранам выдавалi бясплатныя аўто, звярнулася ў аблвыканкам. Думала, i яе мацi як франтавы вадзiцель падпадае пад катэгорыю ўзнагароджаных аўтатранспартам. Ёй патлумачылi: не. Ну не дык не. Больш яны нi па што не звярталiся, толькi калi самi якую дапамогу прапануюць. Сельсавет, райвыканкам, у прынцыпе, пра ветэрана не забываюцца.

Вольга Аксенцьеўна надзвычай прыветлiвы чалавек i многа яшчэ расказала б, але не хацелася яе затрымлiваць, бо спяшалася яна ў царкву, на вячэрню напярэдаднi свята Юр’я. Покуць у яе спрэс завешаная абразамi, пад iмi стаiць спецыяльны столiк са свечкамi, кнiжкамi са святым пiсаннем. Цяпер часу вольнага шмат, бабуля Вольга часта звяртаецца да кнiг духоўных. I ўжо адчуваючы няёмкасць, што перашкаджаю клопатам па зборы ў храм, паспяваю даведацца, што пасля Перамогi баявы шафёр вярнулася ў родныя мясцiны. Мацi не дачакалася дачкi лiтаральна некалькi дзён, памерла. На парозе роднай хаты сустракала Волю толькi сястра.

Неўзабаве выйшла замуж за мясцовага хлопца Яўгена Андрасюка, таксама франтавiка, разведчыка. Паднялi з iм дзвюх дачок. Праўда, муж рана пайшоў з жыцця, яшчэ сямiдзесяцi не было. Ваенныя раны далiся ў знакi. А яна працавала прадаўцом у краме, у рыбгасе, у калгасе. На машыну садзiцца не захацела, хоць i прапаноўвалi. Вельмi цяжкiмi былi тыя гады вайны за рулём. Згаджалася толькi, як у калгасе прасiлi каго-небудзь замянiць на дзень-другi. Але навык, вядома, застаўся на ўсё жыццё.

А аднойчы, гадоў сем таму, у школе быў смешны выпадак. Запрасiлi да вучняў, распытвалi, цiкавiлiся ваеннымi дарогамi аднавяскоўкi. Знайшоўся юны скептык, якi не даваў веры, што гэта кволая бабулька некалi ўпраўлялася з велiкагрузным "Шэўрале". Шмат пытанняў задаваў. I раптам кажа: "А вось гэту машыну завядзiце, тады паверу". У двары якраз грузавiк стаяў, нешта прывезлi. Школьнiка пачалi ўшчуваць дарослыя, у ветэрана папрасiлi прабачэння. Але яна засмяялася i паднялася ў кабiну, завяла i праехала некалькi метраў. Выходзiла з машыны ўжо пад агульныя апладысменты.

Святлана ЯСКЕВIЧ.

Жабiнкаўскi раён.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вользе Аксенцьеўне Андрасюк 94 гады. Яе ведаюць у акрузе. Маладыя гаспадары на ўездзе ў вёску Сакалова, да якiх давялося звярнуцца з пытаннем, дзе жыв
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика