Вярба
Вярба
Вярба — дрэва цi куст, якi расце пераважна ў нiзкiх месцах. У народнай культуры ўсходнiх славян гэта дрэва з’яўляецца сiмвалам росту i жыццёвай сiлы, пладаноснасцi, сiмвалам вясновага абуджэння прыроды. У стаўленнi да вярбы назiраецца падвоенасць, у залежнасцi ад узросту дрэва: да маладога дрэўца ставяцца як да свяшчэннага, карыснага; старое дрэва выклiкае насцярожанасць, яго звязваюць з нячыстай сiлай, на яго "адсылаюць" хваробы. l Паводле народных уяўленняў, магiчнай сiлай валодалi не толькi асвечаныя на Вербнiцу, але i проста маладыя галiнкi вярбы, якiя выкарыстоўвалiся ў розных абрадах i рытуальных дзеяннях. l У дзень святога Юрая (6 мая) дзяўчаты плялi з вярбы вянкi, казалi: "каб прыбытак у хаце рос, як вярба вясной". l Каб выйсцi замуж i на наступны год стаць тоўстай (г.зн. зацяжарыць), неабходна было сплесцi вянок i павязаць на сябе пояс з галiнак вярбы. l Невялiкi пояс з галiнак вярбы плялi на даёнку, каб малако "прыбывала". l Шырока выкарыстоўвалi "старую" вярбу для перадачы сваiх хвароб. Для гэтага неабходна апаясаць сябе саламяным перавяслам, а потым употай ад усiх прыйсцi да вярбы i апаясаць яе гэтым перавяслам (аддаць ёй сваю хваробу). Лiчылася, што пасля гэтага вярба засохне, а хвароба сыдзе. l Часам выконвалi абрад "вянчання" хваробы з вярбой: на вярбу ставiлi запаленую свечку, чыталi спецыяльныя словы (замову), каб хвароба "так жа лёгка адышла, як лёгка прымаецца вярба". l Практычна паўсюдна старую вярбу лiчылi праклятым, або "нячыстым", дрэвам. Існавала павер’е, што на вярбе з Хрышчэння да Вербнай нядзелi сядзiць чорт, якi да гэтага дня жыве ў вадзе, а пасля гэтага дня пераходзiць у зямлю цi жыта. l Нярэдка старую вярбу, схiленую над вадой, лiчылi прытулкам вадзянога, русалак i iншых "нячысцiкаў", якiя сядзяць на самым высокiм дрэве i наглядаюць сабе ахвяру. l Лiчылася, што да Веснавога Мiколы нельга купацца, бо iнакш з "чалавека вярба вырасце". Аксана Катовiч, Янка Крук.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вярба — дрэва цi куст, якi расце пераважна ў нiзкiх месцах. У народнай культуры ўсходнiх славян гэта дрэва з’яўляецца сiмвалам росту i жыццёвай сiлы, |
|