21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Паліцыя страляе гумай

26.08.2009 12:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Паліцыя страляе гумай

У сераду ў Тбiлiсi каля будынка галоўнага ўпраўлення патрульнай палiцыi адбылося сутыкненне памiж прыхiльнiкамi апазiцыi i супрацоўнiкамi праваахоўных органаў. У вынiку абстрэлу гумавымi кулямi пацярпелi дзясяткi апазiцыянераў.

Інцыдэнт адбыўся падчас мiтынгу, каля двух тысяч удзельнiкаў якога патрабавалi ад палiцыi вызвалiць затрыманых раней аднадумцаў. Агонь быў адкрыты з-за таго, што ўдзельнiкi акцыi, якiя стаялi каля плота, пачалi яго разгойдваць, спрабуючы зламаць загароду. 17 чалавек былi шпiталiзаваныя.

Бразiлiя тоне i засыхае

Ахвярамi паводкi ў Бразiлii сталi ўжо 32 чалавекi. Поўнач краiны два месяцы залiвае пралiўнымi дажджамi, якiя пакiнулi без даху над галавой 200 тысяч чалавек.

Паўднёвыя рэгiёны Бразiлii тым часам перажываюць наймацнейшую за апошнiя 100 гадоў засуху. Улады асцерагаюцца, што лiчбы могуць павялiчыцца ў некалькi разоў: у шматлiкiя населеныя пункты выратавальнiкi пакуль проста не дабралiся.

Свiнню — у каранцiн

Адзiная ў Афганiстане дзiкая свiння, якая знаходзiлася ў заапарку Кабула, была адпраўленая на каранцiн у зiмовы вальер да вырашэння сiтуацыi з грыпам у свеце.

Такiя захады давялося зрабiць з-за турботы наведвальнiкаў, якiя баялiся заразiцца грыпам ад жывёлы. Свiння, якая пражывае ў кабульскiм заапарку разам з iншымi жывёламi, была падораная Афганiстану Кiтаем пасля падзення ўлады руху Талiбан у 2002 годзе.

Нагадаем, сусветная арганiзацыя аховы здароўя прыняла рашэнне больш не называць новы вiрус грыпу H1N1, якi распаўсюджваецца ў Мексiцы, ЗША i шэрагу iншых краiн, свiным грыпам. Аднак дзе-нiдзе ў дачыненнi да свiней былi зроблены больш жорсткiя захады. Так, Мiнздраў Егiпта вырашыў знiшчыць 300-тысячнае пагалоўе свiней у краiне, а супрацоўнiкi Мiнсельгаса Iрака забiлi некалькiх кабаноў, якiя змяшчалiся ў заапарку Багдада.

Какаiн на пляжы

Валацугi, якiя збiраюць другасную сыравiну на пляжы ў амерыканскiм штаце Тэхас, знайшлi там буйную партыю какаiну вагой 24 кiлаграмы.

Прыблiзны кошт знойдзенага "тавару" на чорным рынку складае 500 тысяч долараў. Шэрыф выказаў здагадку, што наркагандляры, якiя выкарыстоўюць для транспарцiроўкi небяспечнага грузу судна, маглi, асцерагаючыся затрымання, скiнуць скруткi з какаiнам у ваду.

Курыць не скурыць

65-гадовы жыхар Кубы Хасэ Кастэлар скруцiў цыгару, даўжыня якой склала 43 метры 38 сантыметраў. Дасягненне было занесена ў Кнiгу рэкордаў Гiнэса. За якi час ён паспеў зрабiць усю працу, звязаную з вытворчасцю рэкорднай цыгары, не паведамляецца.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сераду ў Тбiлiсi каля будынка галоўнага ўпраўлення патрульнай палiцыi адбылося сутыкненне памiж прыхiльнiкамi апазiцыi i супрацоўнiкамi праваахоўных
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика