21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

У Віцебск вярнуліся яго заснавальнікі — князь Альгерд і княгіня Ульяна

26.08.2009 15:56 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

9 мая 2009 Культура
Ядвіга Сташэўская, Еўрапейскае радыё для Беларусі Дзве карціны — выявы вялікага князя Вялікага княства Літоўскага Альгерда і яго жонкі Ульяны з’явіліся ў выставачнай зале "Духаўскі круглік" у Віцебску.
Гэта першыя партрэты ў галерэі гістарычных асобаў, якая павінна з’явіцца ў Кругліку. Паводле кансультанта выставачнай залы, кандыдата гістарычных навук Мікалая Півавара, Альгерд і Ульяна сталі першымі у гэтай галерэі невыпадкова.

Мікалай Півавар: - Будзе яшчэ княгіня Вольга, легендарная заснавальніца нашага горада, трэба адзначыць і князя Васільку, пры якім пачалося будаўніцтва зямельна-драўлянага замка. Але менавіта пры Альгердзе горад уваходзіць у склад Вялікага княства Літоўскага, пры якім пачалося каменнае будаўніцтва. Фактычна, гэта быў другі каменны замак на беларускіх землях, і гэта працягнулася пры яго жонцы Ульяне. Фактычна, яны заснавальнікі таго горада, што мы маем цяпер. Каб не яны, то Віцебск цяпер быў бы як Друцк. Друцк у тыя часы быў горадам такога ж узроўня, але цяпер гэта проста прыгожая вёска.

Аўтар партрэтаў мастак Ігар Дураў, які не першы год займаецца гістарычнай рэканструкцыяй, кажа, што яму давялося шмат папрацаваць над вобразамі князя ды княгіні.

Ігар Дураў: - Апісанне Ульяны не захавалася ні ў хроніках, а ні ў летапісах. Апісанне Альгерда ёсць у прускіх хроніках, паслы былі у Вільні ды апісалі потым яго знешнасць, значыцца, знешнасць Альгерда мае пад сабой гістарычную базу. А вось Ульяна - збіральны вобраз, каб яго стварыць, давялося вывучаць фрэскі XIII-XV ст., і атрымалася нешта стылізаванае, бліжэй да ікон і фрэсак.
Калі у галерэі з’явяцца новыя партрэты віцебскіх князёў, пакуль невядома. Адміністрацыя цэнтра культуры “Віцебск” мае на гэты конт вялікія планы, але не мае грошай. Паводле кіраўніцтва цэнтра культуры, яны хочуць звярнуцца да мецэнатаў. Кошт адной карціны — 1 млн 400 тыс.  - даволі нязначны, але пакуль прапановаў ад патэнцыяльных спонсараў не было.

Партрэт Ульяны павесілі ніжэй за партрэт мужа. Да таго ж у куточку

Ігар Дураў

Здымкі Ядвігі Сташэўскай

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
9 мая 2009 Культура Ядвіга Сташэўская, Еўрапейскае радыё для Беларусі Дзве карціны — выявы вялікага князя Вялікага княства Літоўскага Альгерда і яго жонкі Ульяны з’явіліся ў выставачнай зале "Духаўскі круглік" у Віцебску.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика