У Мінску зачынены рэстаран-клуб "Гудвін"
9 мая 2009 Общество
Міра Шульц, Еўрапейскае радыё для Беларусі Мінскі рэстаран-клуб “Гудвін” зачынены. Яго дырэктар Аляксандр Півальцэвіч распавёў Еўрарадыё, што напярэдадні праверак Генпракуратурай прадпрыемстваў грамадскага прызначэння, якія знаходзяцца ў жылых памяшканнях, адміністрацыя клуба прадугледзіла і выканала ўсе загады па санітарных нормах. Таму прыпыненне дзейнасці для клуба стала вельмі нечаканым. Паводле слоў дырэктара, адміністрацыя Цэнтральнага раёна сталіцы прадпісала клубу змяніць графік і замест ранейшай начной працы, зачыняцца а 23-й гадзіне, уключна з выходнымі днямі. Вось што распавядае Аляксандр Півальцэвіч: "Улічваючы тое, што ў летнім сезоне мы арыентаваліся цалкам на вечаровыя і начныя мерапрыемствы, працаваць у рэжыме “з 11 да 23-х” нам вельмі нерэнтабельна. І так у сувязі з крызісам падае колькасць наведвальнікаў, а тут яшчэ лета, калі ўся наша дзейнасць базавалася на вечаровай і начной праграме. Мы паспрабавалі працаваць па такім графіку 2 месяцы. Але калі зразумелі, што стала цяжка плаціць людзям заробак, пайшлі на радыкальныя меры. Зараз мы існуем толькі як юрыдычная асоба, але думаю, што і гэта не надоўга”. На сённяшні дзень клуб-рэстаран “Гудвін” закрыты, а ўсе яго супрацоўнікі звольненыя.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
9 мая 2009 Общество Міра Шульц, Еўрапейскае радыё для Беларусі Мінскі рэстаран-клуб “Гудвін” зачынены.
|
|