21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

У БДУ студэнтаў-платнікаў на траціну больш, чым бюджэтнікаў

26.08.2009 15:57 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

15 мая 2009 Общество
Ганна Балаховіч, Святлана Адзінец, Еўрапейскае радыё для Беларусі Амаль ва ўсiх унiверсiтэтах сёлета збiраюцца прыняць больш студэнтаў на платную форму навучання, чым на бюджэтную
Еўрарадыё зацiкавiлася суадносiнамi бюджэтных i платных месцаў для сёлетнiх абiтурыентаў i пабачыла дзiўную тэндэнцыю: на платнiкаў скардзяцца i павялiчваюць набор. Ад прарэктара па вучэбнай працы i камерцыйнай дзейнасцi Беларускага нацыянальнага тэхнiчнага унiверсiтэта Георгiя Вяршыны мы атрымалi непрыемную навiну: бясплатных месцаў сёлета стане крыху менш!

Георгiй Вяршына: "Ёсць крыху скарачэнне бюджэтных месцаў, i ўзрасла колькасць пазабюджэтных месцаў, але ў рамках лiцэнзiйных патрабаванняў. Па лiцэнзii вызначаная колькасць студэнтаў-слухачоў, якую мы не можам перавысiць".

А вось абiтурыентам Беларускага дзяржаўнага унiверсiтэта сёлета пашанцавала: прымуць больш бюджэтнiкаў, чым у мiнулым годзе. А платнiкаў хутчэй за ўсё зноў недабяруць, лiчыць прарэктар БДУ па вучэбнай працы Вiктар Самахвал:

Вiктар Самахвал: "У нас план прыёму 1995 — на бюджэтныя месцы, на платныя — 2600, але мы адсоткаў 30 на платнае звычайна недабiраем".

У БДУ мала жадаючых вывучаць за грошы хiмiю, фiзiку i матэматыку, таму на гэтых спецыяльнасцях недабор. Можна было б перакiнуць гэтыя месцы на больш папулярныя факультэты, але матэрыяльная база унiверсiтэта не гумавая, заўважае Вiктар Самахвал:

Вiктар Самахвал: "Мы ж не можам бясконца павялiчваць прыём, напрыклад, на спецыяльнасць "Мiжнародныя адносiны".

У Беларускай дзяржаўнай акадэмii мастацтваў недаборы вельмi рэдкiя. Паводле слоў прарэктара БДАМ па вучэбнай працы Лiдзii Бярозкiнай, тут ёсць спецыялiзацыi, дзе вучыцца можна толькi за грошы.

Лiдзiя Бярозкiна: "Унутры графiчнага дызайна ў нас ёсць такiя спецыялiзацыi, як "Фотаграфiка" i "Тэлерэклама". Туды мы бярэм толькi на платнай аснове, па 10 чалавек кожны год".

У БНТУ толькi платных спецыяльнасцяў няма. Але ў прыёмнай камiсii Еўрарадыё даведалася, што ёсць такiя факультэты, дзе большасць студэнтаў — платнiкi:

Сакратар прыёмнай камiсii БНТУ: "Факультэт маркетынга, менеджмента i прадпрымальнiцтва. Спецыяльнасць "Сусветная эканомiка": 25 — на платнае i толькi 5 — на бюджэт. "Бiзнэс-адмiнiстраванне": 16 — на бюджэт i 80 — на платнае. Вытворчасць экспазiцыйных рэкламных аб"ектаў: 25 — на платнае i 5 — на бюджэт".

На спецыяльнасцях "Сучасныя замежныя мовы (пераклад)" i "Лiнгвiстычнае забеспячэнне мiжкультурных камунiкацый" у Мiнскiм дзяржаўным лiнгвiстычным унiверсiтэце таксама платных месцаў больш за бюджэтных.

Аднак Вiктар Самахвал нечакана запэўнiвае Еўрарадыё, што… унiверсiтэты не зацiкаўленыя ў павелiчэннi колькасцi студэнтаў-платнiкаў. Бо ад iх толькi страты:

Вiктар Самахвал: "Сума, якую выдзяляе дзяржава на бюджэтнага студэнта вышэй, чым плацiць платнiк. Выгадна гэта толькi таму, хто вучыцца. Менш бярэм з платнiкаў, чым атрымлiваем з бюджэтнiка — значыцца, менш грошай можам выдаць на развiццё матэрыяльнай базы, на капiтальныя рамонты, на заработныя платы, на прэмiраванне супрацоўнiкаў".

Таму, згодна з версiяй прарэктара, бюджэтнiк прыносiць больш выгады для унiверсiтэта: дзяржава дае ВНУ пад кожнага такога студэнта больш грошай, чым ён атрымае ад студэнта-платнiка. Аднак цiкава, што амаль ва ўсiх апытаных намi унiверсiтэтах сёлета плануюць прыняць больш студэнтаў на платную форму навучання, чым на бюджэтную. Еўрарадыё параўнала гэтыя лiчбы:

 ВНУ Дзённае аддзяленне Завочнае
 аддзяленне  Бюджэтныя месцы Платныя месцы Бюджэтныя месцы Платныя месцы БДУ 1995 2600425 1125 БДЭУ 925 950 530 2145 БНТУ 2555 2328 720 2034 МДЛУ 565 850 130 322 БДАМ 107 102 26 35

Фота:ByMedia

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
15 мая 2009 Общество Ганна Балаховіч, Святлана Адзінец, Еўрапейскае радыё для Беларусі Амаль ва ўсiх унiверсiтэтах сёлета збiраюцца прыняць больш студэнтаў на платную форму навучання, чым на бюджэтную Еўрарадыё зацiкавiлася суадносiнамi бюджэтных i платных месцаў для сёлетнiх абiтурыентаў i пабачыла дзiўную тэндэнцыю:...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика