У Баранавічах распрадаюць заляжалы на складах тавар
      
					16 мая 2009  Экономика и бизнес
 
				
				
				Іван Юрашчык, Еўрапейскае радыё для Беларусі 15 траўня ў Баранавічах распачаўся "месячнік распродажу прадукцыі". Паводле дырэктара Дому гандлю "Вясёлка" Анатоля Траскоўскага, распрадавацца будуць тавары баваўнянага аб'яднання, швачнай фабрыкі "Бараўчанка", абутак "Белкельме", мэбля з Пінску і Ружан. Зніжку плануюць зрабіць на 10%. На адзенне, вырабленае ў 2005-2006 г., прапануецца 20% зніжкі. Міжтым на "Бараўчанцы" ляжыць прадукцыі на 1,5 млрд рублёў (3 месячныя цыклы). Баваўнянае аб'яднанне прапануе 8% скідак, хаця назбірала прадукцыі на 25 млрд. рублёў. Раней падобную акцыю правялі пінскія трыкатажнікі. Праўда, там скідкі былі рэальныя, а кашулі 2005 г. прадаваліся па 1 еўра. 
 Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код: 
							
							На вашем ресурсе это будет выглядеть так 
							16 мая 2009  Экономика и бизнес  Іван Юрашчык, Еўрапейскае радыё для Беларусі 15 траўня ў Баранавічах распачаўся "месячнік распродажу прадукцыі".  | 
 
		
		
		 
     |