Маліноўскі: Я вельмі сумняваюся, што Прыходзька ў нас атрымала 8 балаў
19 мая 2009 Калейдоскоп
Зміцер Панямонаў, Еўрапейскае радыё для Беларусі Сябра беларускага журы Еўрабачання Сяргей Маліноўскі не разумее, адкуль у расійскай канкурсанткі Анастасіі Прыходзька ўзяліся 8 балаў, якія ёй нібыта аддала Беларусь. Пра гэта ён сказаў у размове з Еўрарадыё. Сяргей Маліноўскі: “Сябры журы не галасавалі за Прыходзька, а яна ў нас атрымала 8 балаў. Мне вельмі дзіўна - як такое адбылося? Бярэцца бал журы, складаецца з балам гледачоў і дзеляць напалам. Я, да прыкладу, ёй не паставіў ні аднаго бала. Атрымліваецца, што калі журы ёй нічога не паставіла, а гледачы паставілі, да прыкладу, 12 балаў, то ўсё адно 8 не можа быць. Гэта атрымліваецца 6”. Па выніках досведу сваёй працы ў складзе журы, Сяргей увогуле прыйшоў да высновы, што галасы гледачоў не асабліва і ўплываюць на выніковы бал. Сяргей Маліноўскі: “Я ўвогуле вельмі сумняваюся, што галасы гледачоў улічваюцца. Можа іх і лічаць, але ў канчатковым выніку іх карэктуюць на тэлебачанні. І вынікі галасавання робяць з пункту гледжання паліткарэктнасці. Каб даць і тым, і гэтым. У прыватнасці з Расіяй: я вельмі сумняваюся, што Прыходзька ў нас атрымала 8 балаў”.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
19 мая 2009 Калейдоскоп Зміцер Панямонаў, Еўрапейскае радыё для Беларусі Сябра беларускага журы Еўрабачання Сяргей Маліноўскі не разумее, адкуль у расійскай канкурсанткі Анастасіі Прыходзька ўзяліся 8 балаў, якія ёй нібыта аддала Беларусь.Пра гэта ён сказаў у размове з Еўрарадыё.Сяргей Маліноўскі: “Сябры журы...
|
|