Праеўрапейскіх кангрэсаў можа быць некалькі
21 мая 2009 Политика
Алег МЫЦІК, МЫ Каардынатар Еўрапейскай кааліцыі Мікола Статкевіч заявіў, што яна вельмі здзіўленая лістом лідэра руху “За свабоду” Аляксандра Мілінкевіча” да дэмакратычных актывістаў, у якім ён запрашае іх на Кангрэс праеўрапейскіх сіл. Са словаў Статкевіча, Еўрапейская кааліцыя абвясціла аб скліканні такога кангрэсу яшчэ ўзімку мінулага года. А сёлета была створаная ініцыятыўная група, у якую ўвайшлі чатыры суб’екты Еўрапейскай кааліцыі, а таксама АГП, БНФ, БХД і рух “За свабоду”. “Але сем суб’ектаў з васьмі пагадзіліся з нашай стратэгіяй, акрамя руху “За свабоду”, – распавёў Мікола Статкевіч радыё “Свабода”. – І рух “За Свабоду” два апошнія месяцы абяцаў нам прапанаваць альтэрнатыўны варыянт стратэгіі для абмеркавання. І казаў так: “Гэта будзе ў наступны панядзелак”. Два месяцы – “у наступны панядзелак”. Мы, як кажуць, пачалі губляць цярпенне. Але раптам бачым гэтую заяву... Мы не разумеем матываў для гэтай заявы і са здзіўленнем яе ўспрынялі”. 21 траўня адбылася сустрэча зацікаўленых бакоў. На ёй, у прыватнасці, прысутнічалі адзін з сустаршыняў па стварэнні БХД Віталь Рымашэўскі, намеснік старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч, кіраўнік выканкаму АГП Ігар Шынкарык, палітык Вячаслаў Сіўчык, намеснік старшыні руху “За свабоду” Віктар Карняенка. У апошняга “Мы” распыталі наконт таго, пра што вялася гаворка. “Паразумення мы, на жаль, не знайшлі. Бо прапануецца правесці кангрэс у чэрвені і вылучыць на ім адзінага кандыдата ў прэзідэнты. Мы не разумеем, нашто так спяшацца. Мы выступаем за тое, каб улетку плённа папрацаваць, правесці рэгіянальныя сходы з вылучэннем дэлегатаў і зладзіць форум увосень. Каб ён быў мабілізуючым дэмактывістаў мерапрыемствам. Вось галоўная мэта, а не называнне адзінага”, - сказаў Віктар Карняенка. Кансультацыі “праеўрапейцаў” будуць працягнутыя. Але верагоднасць правядзення некалькіх форумаў з падобнымі назвамі і мэтамі застаецца. Зразумела, што гэта будзе не на карысць усёй апазіцыі. Па інфармацыі “Мы”, Кангрэс праеўрапейскіх сілаў рух “За свабоду” хоча зрабіць вельмі прадстаўнічым - у прыватнасці, запрасіць на яго еўрапейскіх палітыкаў самага высокага ўзроўню. Гаворка ідзе пра прэзідэнтаў і прэм’ер-міністраў шэрагу краін ЕС. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
21 мая 2009 Политика Алег МЫЦІК, МЫ Каардынатар Еўрапейскай кааліцыі Мікола Статкевіч заявіў, што яна вельмі здзіўленая лістом лідэра руху “За свабоду” Аляксандра Мілінкевіча” да дэмакратычных актывістаў, у якім ён запрашае іх на Кангрэс праеўрапейскіх сіл.Са словаў Статкевіча, Еўрапейская кааліцыя абвясціла аб...
|
|