Мінскія літаратары справяць хаўтуры па 90-х
25 мая 2009 Культура
Наша Ніва Грамадская ініцыятыва "Будзьма беларусамі!" і творчая суполка "Спайка Шваз ладзіць паніхіду, прысвечаную праклята-блаславёным 90-м гадам ХХ стагоддзя. Жалобная цырымонію адбудзецца 25 траўня (чорны панядзелак) а 19-й у кавярні-бары "Валерыя" (уваход са двара). Усё будзе змрочна і ўрачыста: Павал Касцюкевіч папрэзентуе сваю кнігу апавяданняў “Душпастарскія спатканні для дачнікаў”, Павал Анціпаў раскажа пра дзядулю Леніна і бабку Каліласку, а таксама заспявае па-французску (модная на тыя часы мова), Віталь Рыжкоў на біс у трэці раз перастрэне лася і ёсць верагоднасць, што не ацалее (у сэнсе лось). На вечарыну завітае Севярын Квяткоўскі і апавядзе пару павучальных гісторыяў пра тое, як кепска і цудоўна нам жылося ў праклятыя-праклятыя і блаславёныя-блаславённыя 90-я. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
25 мая 2009 Культура Наша Ніва Грамадская ініцыятыва "Будзьма беларусамі!" і творчая суполка "Спайка Шваз ладзіць паніхіду, прысвечаную праклята-блаславёным 90-м гадам ХХ стагоддзя. |
|