Улады Ваўкавыскага раёна прагназуюць хвалю крадзяжоў
26 мая 2009 Общество
Радыё Рацыя Улады Ваўкавыскага раёна Гарадзенскай вобласці прагназуюць хвалю крадзяжоў, якая можа пракаціцца па рэгіёне ў сувязі з наступствамі сусветнага фінансавага крызісу. Кіраўнікі розных узроўняў Ваўкавыскага раёна атрымалі ліст за подпісам намесніка старшыні райвыканкама па ідэалогіі Ігара Кашкевіча, у якім чыноўнік канстатуе, што ў рэгіёне адчуваюцца наступствы фінансавага крызісу - падвышэнне схаванага беспрацоўя, дэфіцыт сацыяльных і матэрыяльных рэсурсаў, а таксама істотнае зніжэнне рэальных прыбыткаў насельніцтва. У сувязі з гэтым, кіраўнікі прадпрыемстваў і дзяржаўных установаў павінны неадкладна ажыццявіць захады па аптымізацыі захаванасці маёмасці - як дзяржаўнай, так і прыватнай. Супрацоўнікі Ваўкавыскага райвыканкама адмовіліся растлумачыць Радыё Рацыя, што яны разумеюць пад тэрмінам "аптымізацыя захаванасці маёмасці", але, паводле ліста з райвыканкама, зразумела, што занепакоенасць у першую чаргу выклікае прагноз на павелічэнне колькасці крадзяжоў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
26 мая 2009 Общество Радыё Рацыя Улады Ваўкавыскага раёна Гарадзенскай вобласці прагназуюць хвалю крадзяжоў, якая можа пракаціцца па рэгіёне ў сувязі з наступствамі сусветнага фінансавага крызісу.Кіраўнікі розных узроўняў Ваўкавыскага раёна атрымалі ліст за подпісам намесніка старшыні райвыканкама па ідэалогіі Ігара...
|
|