21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Беларускіх спецыялістаў чакаюць у Еўропе з “блакітнай картай”

26.08.2009 16:08 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

28 мая 2009 Экономика и бизнес
Еўрапейскае радыё для Беларусі Атрымаўшы яе, беларусы змогуць значна прасцей ўладкавацца на працу ў Еўрасаюзе і атрымаць сацыяльныя гарантыі. А іх сем’ям дазволяць свабодна наведваць “кармільцаў”.

25 траўня Еўракамісія прыняла дырэктыву аб увядзенні так званай “блакітнай карты”. Яна павінна палегчыць легальнае працаўладкаванне ў краінах Еўрасаюза працаўнікам з іншых краін, у тым ліку і з Беларусі. Галоўная мэта ініцыятывы – прыцягнуць высокакваліфікаваныя кадры, каб яны не з’язджалі ў Амерыку ці Японію, а працавалі ў краінах Еўрапейскай супольнасці.

Як паведамілі нам у прэс-службе Еўрапейскага Савета, “блакітная карта” — гэта еўрапейскі адпаведнік амерыканскай “зялёнай карты”:

Супрацоўнік прэс-службы Еўрапейскага савета: “Мэта "блакітнай карты" — зрабіць умовы для працы больш спрыяльнымі для іншаземных высокакваліфікаваных працаўнікоў. Гэта штосьці падобнае да амерыканскай “зялёнай карты”. Не тое самае, канешне, але вельмі падобнае”.

Уладальнікі “блакітнай карты” змогуць лягчэй атрымаць від на працу, ім таксама гарантуецца шэраг сацыяльна-эканамічных правоў. Пэўнымі прывілеямі будуць карыстацца і сем’і працаўнікоў, напрыклад, без перашкод наведваць сваіх “кармільцаў”. Праўда, ездзіць з адной еўрапейскай краіны ў іншую можна толькі пасля 1,5 гадоў легальнага прабывання. “Блакітная карта” будзе дзейнічаць ад 1 да 4 гадоў у залежнасці ад краіны, кажуць у прэс-службе Еўрапейскага савета:

Супрацоўнік прэс-службы Еўрапейскага савета: “Гэта залежыць ад краіны, яны будуць вырашаць гэта кожная самастойна. Адна краіна вырашыць зрабіць карту на 1 год, а іншая на 4. У кожным выпадку будзе магчымасць, каб яе працягнуць”.

А вось працэдуры атрымання "блакітнай карты" будуць аднолькавыя для ўсіх краін Еўрасупольнасці. Толькі спачатку ім трэба прыняць гэты закон, на што Еўракамісія вызначыла 2 гады. Некаторыя краіны могуць прыняць змены хутчэй, аднак атрымаць "блакітную карту" можна будзе не раней чым у 2011 годзе.

Як мы даведаліся ў прэс-службе, Еўрасаюзу патрэбныя вельмі розныя спецыялісты.

Супрацоўнік прэс-службы Еўрапейскага савета: “Ёсць краіны, якім не хапае тэхнічных спецыялістаў для абслугоўвання камп’ютараў, напрыклад. А іншым краіна патрэбныя кваліфікаваныя медыкі”.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
28 мая 2009 Экономика и бизнес Еўрапейскае радыё для Беларусі Атрымаўшы яе, беларусы змогуць значна прасцей ўладкавацца на працу ў Еўрасаюзе і атрымаць сацыяльныя гарантыі.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика