21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Таямніца смерці Васіля Быкава

26.08.2009 16:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

20 июня 2009 Культура
Алег МЫЦІК, МЫ

22 чэрвеня на тэлеканале “Белсат” пройдзе Дзень памяці Быкава. У прыватнасці, будуць паказаныя некалькі фільмаў пра славутага пісьменніка. Самы сенсацыйны, з унікальнымі здымкамі, - “Васіль Быкаў. Апошнія дні”. Пры канцы жыцця Быкаў жыў у Празе, дзе яму зрабілі аперацыю па выдаленні ракавай пухліны страўніка. Ён пераехаў у Мінск, дзе праз месяц памёр. На Радзіме Быкава чакаў шэраг новых праблемаў - і не толькі са здароўем…

“Мы” пагутарылі пра фільм з ягоным рыжысёрам Галінай Навумчык.

- У фільме будуць самыя розныя кадры – Быкаў у кватэрах у Празе, Мінску, клініцы? Дзе яшчэ? За якімі заняткамі?

- Фільм пабудаваны на ўнікальных кадрах з апошніх гадоў жыцця Васіля Уладзіміравіча. Скарыстаныя фота і відэа з прыватных архіваў людзей, якія былі побач з ім у гэты час. Шмат матэрыялу перадала Ірына Міхайлаўна Быкава. Яна ж нам дазволіла і зняць кабінет Васіля Уладзіміравіча ў мінскай кватэры.

Пра Быкава ў Празе і Мінску расказваюць Вацлаў Гавел, Зянон Пазьняк, Івонка Сурвілла, Генадзь Бураўкін, Аляксандр Лукашук, дырэктар беларускай службы радыё “Свабода”, дзе Васіль Уладзіміравіч чытаў свае творы і дзе ўпершыню прагучаў тэкст ягонай апошняй кнігі - мемуараў “Доўгая дарога дадому”. У фільме - вуліцы, паркі, дамы, рэстараны, бальнічныя палаты, кватэры Быкавых - Прага і Мінск.

- Ці сапраўды, на вашае ўражанне, ён ехаў у Беларусь паміраць? Бо вось жа меў, здаецца, квіток назад у Прагу?

- Маё ўражанне якраз зусім адваротнае. Быкаў ужо акрыяў пасля складанай аперацыі, і настолькі нармальна чуўся, што гатовы быў паехаць у Мінск, каб палагодзіць фармальнасці з беларускімі дакументамі. Быў зваротны квіток на Прагу. Быў і бадзёры голас Васіля Уладзіміравіча ў апошняй са мной размове ў Празе з абсалютнай упэўненасцю, што хутка пабачымся тут ізноў.

- Калі Васіль Уладзіміравіч ведаў, што засталося мала, якім ён быў апошнія дні, гэты пісьменнік-экзістэнцыяліст, які так багата пісаў пра смерць і жыццё, пра памежныя станы? Што казаў? Ці падводзіў нейкія рысы пад жыццём, творчасцю?

- Канешне, Васілю Уладзімеравічу ішоў 79-ты год, у такім ўзросце людзі звычайна падводзяць вынікі, рабіў гэта і Быкаў – да апошніх дзён ён дапісваў “Доўгую дарогу дадому”. Але паўтару: ён не ехаў паміраць, каб быць пахаваным на Радзіме. Пражскія лекары далі яму надзею. Чаму яна не спраўдзілася - пра гэта якраз і гаворыцца ў фільме вуснамі людзей, якія былі вакол яго.

- Апошнія гады Быкаў быў надта песімістычны, калі казаў пра Беларусь. І ў інтэрв’ю, і ў творах. А што было ў апошнія дні?

- Ён не змяніў сваіх ацэнак. У апошнія дні ён быў самім сабою. І нават падчас скандалу, які быў справакаваны ўладамі вакол ягонага прыезду ў Мінск, Васіль Уладзіміравіч не хацеў агучваць публічна тое, што іх з Ірынай Міхайлаўнай пазбавілі прапіскі ў мінскай кватэры. Ён разумеў, што супраць яго працуе дзяржаўная машына. І сказаў мне, што “яны” могуць зрабіць з любым чалавекам усё, што “ім” захочацца. Быкаў вельмі перажываў, яму рабілася ўсё горш, а пасля былі Бараўляны...

- У анонсе “Белсату” да фільму кажацца пра таямніцу смерці? Хай не раскрываючы, не пераказваючы сюжэт, ці сапраўды так?

- Мы гаворым пра факты, якія не надта добра вядомыя, але яны застаюцца фактамі. Смерць, як і нараджэнне - таямніца і таямніцаю застанецца. Але не павінна быць таямніцаю рэальная гісторыя, што адбылася з Васілем Уладзіміравічам, калі ён вярнуўся ў Мінск. Фільм фіксуе толькі факты, пра якія гавораць сведкі.

- Ці ёсць кадры ўнікальныя, што не ўвайшлі ў фільм з тае ці іншае прычыны? На просьбу сваякоў, з этычных прычынаў?

- Ёсць здымкі Быкава, якія мы не выкарысталі якраз таму, што лічым іх вельмі прыватнымі. З этычных прычынаў мы не настойвалі, каб здымалася і ўдзельнічала ў фільме Ірына Міхайлаўна Быкава, бо пра нешта ёй цяжка казаць і цяпер. Але вялікі ёй дзякуй за дапамогу ў працы над фільмам. Хацелася б падзякаваць і Генадзю Мікалаевічу Бураўкіну, які праз некалькі дзен пасля сваёй аперацыі пагадзіўся на здымкі. Вялікі дзякуй і Сяргею Шапрану за апошні фотаздымак Быкава ў шпітальнай палаце, які ўпершыню быў паказаны ў гэтым фільме. Дзякуй усім, хто здымаўся, здымаў і працаваў над фільмам.

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
20 июня 2009 Культура Алег МЫЦІК, МЫ 22 чэрвеня на тэлеканале “Белсат” пройдзе Дзень памяці Быкава.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика