Эксперт: Гандлёвая зона з Еўрасаюзам — вынік "малочнай" вайны з Расіяй
26 июня 2009 Экономика и бизнес
Еўрапейскае радыё для Беларусі На ўтварэнне свабоднай гандлёвай зоны з Еўрасаюзам Беларусь пайшла ў выніку гандлёвых войнаў з Расіяй. Такое меркаванне ў інтэрв'ю Еўрарадыё выказаў эканаміст Павел Данейка. Павал Данейка: “Беларусь павінна дыверсіфікаваць гандлёвыя плыні. Зараз Расія з’яўляецца атрымальнікам высокай даданай вартасці. Гэта рызыкоўная сітуацыя, і крызіс паказаў, што гэтыя рызыкі спрацавалі. Зараз дзеля таго, каб устойліва сябе адчуваць, трэба павысіць якасць прадукцыі і гандляваць на еўрапейскім рынку". Аднак, нягледзячы на няўстойлівыя адносіны з Расіяй, кажа эканаміст, бязмытны гандаль з усходнім суседам таксама трэба захоўваць. Павал Данейка: “Ёсць бязмытны гандаль з Расіяй, і гэта канешне трэба захоўваць. У Беларусі павінна быць простая пазіцыя: гэта — гандлёвы мост паміж Захадам і Ўсходам. І Беларусь павінна імкнуцца да свабоднага гандлю з усімі сваімі суседзямі”. Нагадаем, першы віцэ-прэм’ер Уладзімір Сямашка 26 чэрвеня заявіў, што Беларусь разлічвае стварыць зону свабоднага гандлю з Еўрасаюзам праз 3-4 гады. Гаворка ідзе пра мінімальныя мытныя пошліны і спрыяльныя ўмовы для гандлю. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
26 июня 2009 Экономика и бизнес Еўрапейскае радыё для Беларусі На ўтварэнне свабоднай гандлёвай зоны з Еўрасаюзам Беларусь пайшла ў выніку гандлёвых войнаў з Расіяй. |
|