Закон усяму галава
Закон усяму галава
Iдэi для прававога рэгулявання ў аграпрамысловым сектары дэпутаты чэрпалi на хлебасольнай Гродзеншчыне Абмеркаваць надзённыя праблемы галiны i намацаць слушны шлях удасканалення заканадаўства ў гэтай сферы дапамог народным абраннiкам насычаны i прадуктыўны семiнар. З рэгiёнам доўга вызначацца не давялося: парламентарыi скiравалiся ў жытнiцу краiны. "Вытворчыя паказчыкi аграпрамысловага комплексу Гродзеншчыны знаходзяцца на ўзроўнi ЗША i самых перадавых краiн Еўропы", — падкрэслiў намеснiк старшынi Палаты прадстаўнiкоў Валерый Iваноў, адкрываючы семiнар. А губернатар Уладзiмiр Саўчанка праiлюстраваў яго словы канкрэтнымi прыкладамi, так, у раслiнаводстве ўраджайнасць збожжавых культур за 2008 год склала больш чым 52 цэнтнеры з гектара, цукровых буракоў — 498 ц з га. На жывёлагадоўчых фермах вобласцi ўтрымлiваецца 630 тыс. галоў буйной рагатай жывёлы. Чвэрць мясной i больш за палову малочнай прадукцыi экспартуецца. Рэалiзуючы Дзяржаўную праграму адраджэння i развiцця вёскi, АПК краiны за 2005—2008 гады забяспечыў стабiльны рост паказчыкаў, — запэўнiла першы намеснiк мiнiстра сельскай гаспадаркi Надзея Каткавец. Аднак куды ж без дзёгцю? "Нiзкая рэнтабельнасць не дазваляе забяспечыць расшыранае ўзнаўленне ў аграрнай галiне без iстотнай дзяржаўнай падтрымкi. Ёсць складанасцi i ў вядзеннi асабiстых падсобных гаспадарак. Трывожыць таксама слабая ўспрыiмлiвасць да iнавацый, недастатковая матывацыя працы сельскiх працаўнiкоў, нiзкi ўзровень прадпрымальнiцкай актыўнасцi ў вёсцы, значны перарасход рэсурсаў на адзiнку ствараемай прадукцыi". Паводле слоў Валерыя Iванова, многiя сельскагаспадарчыя арганiзацыi i выжываюць выключна дзякуючы дзяржаўнай падтрымцы. Да 2008 года яна, дарэчы, дасягнула ў сукупнасцi 3,5 трлн рублёў, цi амаль 30 працэнтаў сумарнага аб'ёму вытворчасцi сельскагаспадарчай прадукцыi. Так што работы для заканадаўцаў тут — непачаты край. У якасцi пажытку для роздуму губернатар прапанаваў дэпутатам пытаннi аб запазычанасцях па лiзiнгавых плацяжах за сельгастэхнiку, знiжэннi адлiчэнняў у Фонд сацыяльнай абароны насельнiцтва... "Асаблiвае значэнне мае хутчэйшая распрацоўка i прыняцце Закона "Аб аграпрамысловай вытворчасцi", — заўважыў старшыня Пастаяннай камiсii Палаты прадстаўнiкоў па аграрных пытаннях Сяргей Крыжэвiч. "Галоўнай мэтай прыняцця гэтага заканадаўчага акта з'яўляецца вызначэнне эканамiчных, арганiзацыйных i прававых асноў рэгулявання аграпрамысловай вытворчасцi i стварэнне ўмоў, якiя забяспечваюць стабiльнасць аграрнага рынку, устойлiвае развiццё сельскiх населеных пунктаў". Старшыня камiсii зрабiў акцэнт на тым, што закладзеныя ў законапраекце нормы павiнны садзейнiчаць матэрыяльнай зацiкаўленасцi суб'ектаў гаспадарання. Асаблiвую актуальнасць набывае падтрымка асабiстых падсобных гаспадарак. Яе прававыя аспекты актыўна абмяркоўвалiся дэпутатамi. "Заканадаўча павiнны быць створаны такiя ўмовы, пры якiх сямейныя фермы сталi б здольныя мiнiмiзаваць наступствы iндустрыялiзацыi i пераабсталявання буйнатаварнай вытворчасцi высокапрадукцыйнай тэхнiкай i замарудзiць перамяшчэнне сельскага насельнiцтва ў горад", — заўважыў кiраўнiк профiльнай камiсii. Краiна скiраваная па курсе захавання i далейшага развiцця буйнатаварнай аграпрамысловай вытворчасцi, якая мае тэхналагiчныя i фiнансава-эканамiчныя аб'ектыўныя перавагi ў параў- наннi з дробнай, — сцвярджае Сяргей Крыжэвiч. Паводле яго слоў, у аграрнай сферы актыўна iдуць працэсы структурнай трансфармацыi суб'ектаў гаспадарання — аб'яднання, паглынання, злiцця, стварэння кааператыўна-iнтэграцыйных структур. З вопытам работы такiх холдынгаў дэпутаты пазнаёмiлiся на прыкладзе "Гроднахлебапрадукта". Прадпрыемства "прыносiць хлеб" больш як пяцi тысячам чалавек, летась было створана прадукцыi больш чым на 270 млрд рублёў. Народныя абраннiкi наведалi племптушкарэпрадуктар "Юбiлейны" ААТ "Гроднахлебапрадукт", пабывалi на мясаперапрацоўчым комплексе. Парламентарыi пазнаёмiлiся таксама з работай Гродзенскага мясакамбiната, прадукцыя якога даўно палюбiлася беларусам. Гендырэктар Анатоль Грышук расказаў дэпутатам, што гэта адно з найбуйнейшых перапрацоўчых прадпрыемстваў поўнага цыкла, якое стварае да 2 тыс. тон мяса ў месяц i 1500 тон каўбасных вырабаў. Скончаны першы пяцiгадовы этап рэканструкцыi i тэхнiчнага пераўзбраення камбiната коштам 7 млн долараў. Прадпрыемства адпавядае ўсiм еўрапейскiм стандартам. Апроч таго, праводзiцца рэканструкцыя ўласнага сельгаспрадпрыемства "Парачанка", збудаваны аграрна-турыстычны комплекс "Гарадзенскi маёнтак", стылiзаваны пад панскую сядзiбу. Тут госцi могуць бавiць час за коннымi прагулкамi i любаваннем фазанамi ды iншымi экзатычнымi птушкамi i дзiкiмi жывёламi. Анатоль Грышук падзялiўся з дэпутатамi сваiмi меркаваннямi аб магчымасцях удасканалення заканадаўства i выказаў пажаданне, каб парламентарыi часцей звярталiся на буйныя прадпрыемствы пры падрыхтоўцы законапраектаў. "Патрабуецца распрацоўка адзiнага нарматыўна-прававога дакумента, якi б рэгламентаваў перапрацоўку мяса, дазваляў прасачыць iнфармацыю, пачынаючы ад кожнай жывёлы i заканчваючы рэалiзацыяй прадукцыi. На сёння патрабаваннi кожнага ведамства не ўзгодненыя i адрознiваюцца ад патрабаванняў як ЕС, так i Расii", — лiчыць генеральны дырэктар. "Яшчэ адным пытаннем, якое патрабуе ўвагi, з'яўляецца пастаноўка новага вiду харчовай прадукцыi на вытворчасць. Для таго, каб выпусцiць новы вiд, неабходна прайсцi ўзгадненне i зацвярджэнне ў Мiнiстэрстве аховы здароўя, Мiнiстэрстве сельскай гаспадаркi i харчавання, навукова-вытворчым прадпрыемстве "Беларускi дзяржаўны iнстытут стандартызацыi i сертыфiкацыi" i атрымаць дазвол у дзяржаўным тэрытарыяльным органе дзяржаўнага санiтарнага нагляду. Агульны тэрмiн можа скласцi больш за два месяцы, неабходнасць у гэтым вiдзе прадукцыi можа адпасцi. Разам з тым у краiнах Еўрапейскага саюза гэта працэдура скасаваная, таму што адказнасць за якасць i бяспеку прадукту цалкам ляжыць на вытворцы. Для пастаноўкi на вытворчасць дастаткова распрацаванай i зацверджанай прадпрыемствам тэхнiчнай дакументацыi"... Паводле слоў У.Саўчанкi, на Гродзеншчыне запланавана ператварыць у аграгарадкi 239 населеных пунктаў (у рамках Дзяржаўнай праграмы адраджэння i развiцця вёскi на 2005—2010 гады), ужо ўладкавана 144. У адзiн з iх i завiталi дэпутаты. Невялiкае акуратнае, дагледжанае сiмпатычнае пасяленне еўрапейскага тыпу. Народныя абраннiкi наведалi мехдвор, школу, дашкольны цэнтр развiцця дзiцяцi, цэнтральны Дом культуры. Парламентарыi пабывалi таксама на "Молочном мире", Лiдскiм раённым сельскагаспадарчым прадпрыемстве "Мажэйкава". Праведзеная змястоўная дыскусiя, натуральна, стане насеннем для будучых законаў. Прыдатнай будзе яна i ва ўдасканаленнi дзейных. Так, глядзiш, i паспее Аграрны кодэкс. Ала МАЧАЛАВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Абмеркаваць надзённыя праблемы галiны i намацаць слушны шлях удасканалення заканадаўства ў гэтай сферы дапамог народным абраннiкам насычаны i прадукты |
|