Чакаецца падзенне закупачных цэнаў...
Чакаецца падзенне закупачных цэнаў...
Прадпрыемствы Белспажыўсаюза пачалi рыхтавацца да масавага сезона нарыхтоўкi прадукцыi новага ўраджаю. У iх планах — закупiць сёлета ў насельнiцтва сельскагаспадарчай прадукцыi на суму больш як Br 200 млрд. — Мы пастараемся падтрымаць леташнi ўзровень нарыхтовак, але сёлета зрабiць гэта будзе не так проста, — адзначыў старшыня праўлення Беларускага рэспублiканскага саюза спажывецкiх таварыстваў Уладзiмiр КУЛЯШОЎ. — Прычына ў тым, што ў сувязi з сусветным фiнансава-эканамiчным крызiсам чакаецца знiжэнне закупачных цэнаў на сельгаспрадукцыю, так, як гэта адбылося з закупачнымi цэнамi на малако. Каб выжыць падчас складанай эканамiчнай сiтуацыi, вытворца павiнен "вярцецца". Можна скарачаць работнiкаў, знiжаць зарплату, але большасць перапрацоўшчыкаў iмкнуцца набываць сыравiну па больш нiзкiх цэнах. Сёння гэта пытанне актыўна абмяркоўваецца. I, паводле слоў Уладзiмiра Куляшова, якi бярэ ўдзел у перамовах, ёсць усе перадумовы для таго, што закупачныя цэны будуць трымацца на ўзроўнi мiнулага года, цi апусцяцца на рублёў 300-400. — Калi так здарыцца, не сумняваюся, людзi будуць кацiць усе бочкi на нарыхтоўшчыка. Але цi задумаецца хто-небудзь, што наша закупачная цана на сельгассыравiну напрамую звязана з прыёмнай цаной? Калi ў нас сёлета будуць прымаць прадукцыю па тысячы рублёў за кiлаграм, умоўна, то ўжо трымаць планку мiнулага года мы не зможам. Хто ж захоча весцi стратную дзейнасць? Прасцей, паводле слоў старшынi праўлення Белспажыўсаюза, закупiць сыравiну ў гаспадарак оптам. — Але мы не даём магчымасцi нашым арганiзацыям прыкрывацца нарыхтоўкамi ад грамадскага сектара, наносячы шкоду iнтарэсам насельнiцтва. Галоўны крытэрый ацэнкi работы нарыхтоўчай галiны — гэта нарыхтоўка ад насельнiцтва. Акрамя таго, нi для каго не сакрэт, што калi мы хочам нарыхтоўваць прадукцыю, то павiнны адразу i ў поўным аб'ёме плацiць людзям грошы за здадзеную сыравiну. Таму вялiкiя спадзяваннi ўскладаем на банкаўскiя льготныя крэдыты для фiнансавання закупак сельгаспрадукцыi ў насельнiцтва. Iх памер павiнен скласцi прыкладна Br68 млрд. Думаю, што ў найблiжэйшы час адпаведны ўказ будзе падпiсаны. Летась, дзякуючы выдзеленым беларускiмi банкамi сродкам, Белспажыўсаюз змог забяспечыць своечасовую аплату за сельгас- прадукцыю i павялiчыць аб'ёмы нарыхтовак. Надзея ДРЫЛА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прадпрыемствы Белспажыўсаюза пачалi рыхтавацца да масавага сезона нарыхтоўкi прадукцыi новага ўраджаю. У iх планах — закупiць сёлета ў насельнiцтва се
|
|