У Мiнску адкрыюць мемарыяльны знак у памяць пакараных падпольшчыкаў
У Мiнску адкрыюць мемарыяльны знак у памяць пакараных падпольшчыкаў
Адкрыццё мемарыяльнага знака ў памяць публiчна пакараных удзельнiкаў падпольнага супрацiўлення — Марыi Брускiнай, Кiрыла Труса i Уладзiмiра Шчарбацэвiча — адбудзецца сёння на вулiцы Кастрычнiцкай. Фашысты пакаралi падпольшчыкаў 26 кастрычнiка 1941 года каля дражджавога завода ў Мiнску. Падпольная група дзейнiчала ў сталiцы Беларусi з канца чэрвеня 1941 года, калi ў горад увайшлi падраздзяленнi вермахта. У гэты час у будынку Мiнскага полiтэхнiчнага iнстытута быў арганiзаваны лазарэт для савецкiх ваеннапалонных. Брускiна па заданнi падполля ўладкавалася працаваць у гэты лазарэт, каб дапамагаць ваеннапалонным уцякаць. З дапамогай фотаапарата выраблялiся дакументы для савецкiх салдат i афiцэраў. Акрамя таго, Брускiна праз падпольшчыкаў Кiрыла Труса i Уладзiмiра Шчарбацэвiча распаўсюджвала зводкi Інфармбюро аб становiшчы на франтах. У кастрычнiку 1941 года ўсе трое былi схоплены фашыстамi. Iгар ГОЛАД, "Мiнск—Навiны". ны".
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адкрыццё мемарыяльнага знака ў памяць публiчна пакараных удзельнiкаў падпольнага супрацiўлення — Марыi Брускiнай, Кiрыла Труса i Уладзiмiра Шчарбацэвi |
|