Я памятаю! Я ганаруся!
Я памятаю! Я ганаруся!
Рэспублiканскую патрыятычную акцыю "Я памятаю! Я ганаруся!", прысвечаную Дню Незалежнасцi Рэспублiкi Беларусь i 65-годдзю вызвалення Беларусi ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў, арганiзуе ў перадсвяточныя i святочныя днi Беларускi рэспублiканскi саюз моладзi. Для таго, каб стаць удзельнiкам акцыi, трэба зрабiць чырвона-зялёную стужку i замацаваць яе на лацкане адзення, павязаць на руку, сумку цi замацаваць на антэне аўтамабiля. Стылiзаваная чырвона-зялёная стужка будзе сiмвалiзаваць гонар за Беларусь. Трэба дадаць, што ў Расii ўжо не першы год напярэдаднi 9 мая паўсюдна з'яўляюцца георгiеўскiя стужкi як сiмвал памяцi аб ахвярах самай страшнай вайны i гонару за Перамогу. Да акцыi далучылiся жыхары 30 краiн: Францыi, Вялiкабрытанii, ЗША, Кiтая i iншых. Надзея НІКАЛАЕВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рэспублiканскую патрыятычную акцыю "Я памятаю! Я ганаруся!", прысвечаную Дню Незалежнасцi Рэспублiкi Беларусь i 65-годдзю вызвалення Беларус
|
|