Тэрмiн рэгiстрацыi правоў на зямельныя ўчасткi ў садоўнiцкiх таварыствах прадоўжаны да 1 студзеня 20
Тэрмiн рэгiстрацыi правоў на зямельныя ўчасткi ў садоўнiцкiх таварыствах прадоўжаны да 1 студзеня 2012 года
Да 1 студзеня 2012 года прадоўжаны тэрмiн звароту грамадзян у адпаведныя арганiзацыi па дзяржаўнай рэгiстрацыi нерухомай маёмасцi, правоў на яе i здзелак з ёю для дзяржаўнай рэгiстрацыi сваiх правоў на зямельныя ўчасткi ў садоўнiцкiх таварыствах. Аб гэтым гаворыцца ва ўказе № 350 "Аб унясеннi дапаўненняў i змяненняў ва Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 28 студзеня 2008 г. № 50", якi 26 чэрвеня падпiсаў кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка. Дакумент накiраваны на ўрэгуляванне асобных праблем дзейнасцi садоўнiцкiх таварыстваў i iх членаў. Так, замацаваны спрошчаны парадак перадачы-прыёму з уласнасцi садоўнiцкiх таварыстваў ва ўласнасць Рэспублiкi Беларусь высакавольтных электрычных сетак (паветраных i кабельных лiнiй электраперадачы напружаннем 10 кВ i трансфарматарных падстанцый 0,4/10 кВ), нарматыўны тэрмiн эксплуатацыi якiх не скончыўся, эксплуатацыя якiх пачата да ўступлення ў сiлу Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб дзяржаўнай рэгiстрацыi нерухомай маёмасцi, правоў на яе i здзелак з ёю" (гэта значыць да 8 мая 2003 года). Названая маёмасць будзе прымацца ў рэспублiканскую ўласнасць па рашэннi Мiнiстэрства энергетыкi ў яе фактычным стане з умовай устаноўкi садоўнiцкiмi таварыствамi вынасных размеркавальных устройстваў (для зняцця паказанняў прыбораў разлiковага ўлiку электрычнай энергii). Прадугледжаны заяўны прынцып дзяржаўнай рэгiстрацыi садоўнiцкiх таварыстваў, працэдура яе правядзення, а таксама парадак лiквiдацыi садоўнiцкiх таварыстваў прыведзены ў адпаведнасць з патрабаваннямi дэкрэта ад 16 студзеня 2009 г. № 1 "Аб дзяржаўнай рэгiстрацыi i лiквiдацыi (спыненнi дзейнасцi) суб'ектаў гаспадарання", падкрэслiлi ў прэс-службе Прэзiдэнта. Указ уступае ў сiлу з дня яго афiцыйнага апублiкавання. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тэрмiн рэгiстрацыi правоў на зямельныя ўчасткi ў садоўнiцкiх таварыствах прадоўжаны да 1 студзеня 20 Да 1 студзеня 2012 года прадоўжаны тэрмiн звароту грамадзян у адпаведныя арганiзацыi па дзяржаўнай рэгiстрацыi нерухомай маёмасцi, правоў на яе i здзе |
|