Дзе садаводу купiць трыхаграму?
Дзе садаводу купiць трыхаграму?
Яшчэ нядаўна многiя раёны краiны лiтаральна залiвала — настолькi моцныя дажджы iшлi часам. Такiя ўмовы паспрыялi развiццю ў садах паршы яблынi i грушы, з'яўленнi тлi, гусенiц яблыневай пладажэркi. Нядаўна ў сродках масавай iнфармацыi прайшла парада: як можна змагацца з гэтай навалай з дапамогай эфектыўнага бiялагiчнага метаду. У прыватнасцi, гаварылася, што для барацьбы з пладажэркай можна выкарыстоўваць трыхаграму — дробнае карыснае насякомае (да 1 мiлiметра), якое паразiтуе на яйках пладажэркi, знiшчаючы iх. Гэтая iнфармацыя зацiкавiла нашых чытачоў, якiя папрасiлi больш падрабязна распавесцi пра трыхаграму: як выкарыстоўваць, а, галоўнае, дзе купiць? Знайсцi адказы на гэтыя пытаннi нам дапамог загадчык лабараторыi бiялагiчнага метаду аховы раслiн дзяржаўнай установы "Дзяржаўная iнспекцыя па насенневодстве, каранцiне i ахове раслiн" Васiль Ламека. Дарэчы, гэта адзiная ў Беларусi лабараторыя, якая займаецца трыхаграмай. І толькi тут гэтых карысных насякомых можна набыць (Прылукi Мiнскага раёна, вулiца Мiру, 25, гарадскiя тэлефоны 5 092 407, 5 092 409). На жаль, больш нiдзе iх не купiш, давядзецца ехаць сюды, затое тут трыхаграма прадаецца ў рознiцу ў любой колькасцi. Для насельнiцтва трыхаграма рэалiзуецца ў пластыкавых ёмiстасцях, закрытых тканiнай — па 1 граме (для гаспадарак — па 5 грамаў). Але такой колькасцi для прыватнiка, кажа Васiль Мiхайлавiч, цалкам дастаткова, каб апрацаваць ад 5 да 7 дрэў (у залежнасцi ад iх вышынi). Кошт такой ёмiстасцi — 2,6 тысячы рублёў з улiкам ПДВ. Трыхарама развiваецца на яйках зерневай молi: дарослая асобiна адкладвае туды сваё яйка, i яйка зерневай служыць ёй фактычна харчаваннем. Надалей трыхаграма робiць так жа i з пладажэркай: адшукаўшы яе яйка, адкладвае ў яго сваё. Асобiна, падрастаючы, выядае яго, знiшчаючы такiм чынам, i потым вылятае, больш не з'яўляючыся небяспечнай для саду. У гэтым, дарэчы, i ёсць плюс такога бiялагiчнага метаду ў адрозненне ад хiмiчнага: ад трыхаграмы гiнуць толькi шкоднiкi. Як карыстацца набытай "бiялагiчнай зброяй"? Вельмi проста. Дастаткова ў ёмiстасць апусцiць лiсце з дрэва, пачакаць нейкi час, каб частка насякомых перапаўзла на iх, потым зрабiць тое ж яшчэ два-тры разы ў iншых месцах на дрэве. Паўтараць такую працэдуру, паводле слоў Васiля Ламекi, трэба два-тры разы — праз тыдзень. Дарэчы, трыхаграма бывае лятаючая i нелятаючая. Калi вы збiраецеся выкарыстоўваць яе адразу, зразумела, лепш браць лятаючую. Нелятаючую можна захоўваць у халадзiльнiку недзе тыдзень-паўтара. Напрыканцы Васiль Мiхайлавiч сказаў, што той, хто хоча выкарыстаць для абароны ад шкоднiкаў трыхаграму, павiнен паспяшацца i зрабiць гэта ў самы блiжэйшы час. Сяргей РАСОЛЬКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Яшчэ нядаўна многiя раёны краiны лiтаральна залiвала — настолькi моцныя дажджы iшлi часам. Такiя ўмовы паспрыялi развiццю ў садах паршы яблынi i грушы
|
|